У Мінску запрацуе яшчэ адзін пункт вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх жадаючых

На форуме «Ахова здароўя Беларусі — 2021» арганізуюць вакцынацыю ўсіх жадаючых супраць інфекцыі COVID-19, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Цэнтр вакцынацыі запрацуе з 18 траўня.

Вакцынацыю ў Міністэрстве аховы здароўя назвалі новаўвядзеннем форуму і ўдакладнілі, што яна будзе арганізавана ў адмысловым медыцынскім модулі. Вакцына — «Спадарожнік V» беларускага разліву.

Працэдура зойме менш за гадзіну. Яна складаецца з папярэдняга агляду лекарам, падрыхтоўкі прэпарата (размарожванне), увядзення вакцыны і назірання за станам пацыента на працягу 30 хвілін пасля вакцынацыі.

Форум «Ахова здароўя Беларусі-2021» штогод арганізуецца Міністэрствам аховы здароўя сумесна з выставачнай кампаніяй ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі» (T&C) і ўключае ў сябе экспазіцыю і дзелавую праграму. У павільёне на пр. Пераможцаў, 20/2 ён будзе працаваць 18, 19 і 20 траўня — з 10.00 да 18.00, 21 траўня — з 10.00 да 14.00. Плануецца, што пункт вакцынацыі будзе адкрыты па такім жа раскладзе, распавялі TUT.BY арганізатары выставы:

Для наведвання форуму трэба набыць квіток у касе, але ў пункт вакцынацыі ўваход будзе вольным.

Нагадаем, 8 траўня цэнтр вакцынацыі для ўсіх жадаючых адкрылі ў ГЦ «Экспабел», аднак неўзабаве стала вядома аб тым, што з 19 траўня ён спыняе працу. У «EXPOBEL», спасылаючыся на словы медыцынскіх супрацоўнікаў, распавялі: рашэнне органаў аховы здароўя абумоўлена тым, што працэдура па вакцынацыі «патрабуе спецыяльных умоў, якія могуць быць забяспечаны толькі ў медыцынскіх установах».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: