У Мінску запусцілі сэрвіс распродажу рэшткаў ежы

У Мінску запусцілі сэрвіс па продажы рэшткаў ежы з вялікімі зніжкамі з кафэ і рэстаранаў.
Скрыншот телеграм-канала. Такі паштэт у звычайным меню каштуе 7 рублёў.

Скрыншот телеграм-канала. Такі паштэт у звычайным меню каштуе 7 рублёў.



TUT.BY даведаўся, як гэта будзе працаваць.

Сэрвіс называецца «Смачнаежкі», яго механіка зробленая так: рэстараны, кафэ і пякарні штодня за гадзіну да часу ўтылізацыі выстаўляюць стравы або прадукты для акцыі з апісаннем і коштам. Зніжкі абяцаюць да 75%.

Уся інфармацыя адразу з'яўляецца ў Telegram-канале. Пакупнік расплачваецца за ежу праз сайт і атрымлівае электронны чэк, з якім ён можа на працягу гадзіны забраць страву ў рэстаране.

Гэта пратэрміноўка?

Стваральнікі сэрвісу тлумачаць: ежа, якую выстаўляюць ўстановы, не пратэрмінаваная, яе трэба забраць на працягу гадзіны пасля падрыхтоўкі. Гэта тыя стравы, якія маглі застацца ў установе ад абедзеннага меню, або выпечка гэтага дня ў пякарні, дзе пякуць штодня, або афіцыянт пераблытаў заказ, а страва ўжо прыгатавалі. У ўстановах таксама застаецца шмат прадуктаў пасля даставак: напрыклад, калі замоўца не адказвае на тэлефон і не адчыняе дзверы.

Да ініцыятывы ўжо далучылася 9 сталічных устаноў: «Хінкальня» і «Грузин.by», Briosh, BonJeni і «Пякарня Дражына», Ayahuasca Social Club, «Вінная шафа», «Перасмешнік», «Клумба».

— Гэта іншы вобраз мыслення: людзі не зацыкліваюцца на вонкавым выглядзе прадукту і не гоняцца за толькі што прыгатаванай гарачай булачкай. Упэўнена, што беларусы даўно ўжо гатовыя да такога кроку, проста многія нават не ведаюць, што можна рабіць па-іншаму, не марнаваць дадатковыя рэсурсы на ўтылізацыю, не выкідваць еду на сметнік, — тлумачыць ідэю арганізатар сэрвісу Вольга Грынёва.

Праект ужо стартаваў. У дзень можа быць як 10 прапаноў ад устаноў, так і 0. Усё залежыць ад таго, ці з'явяцца лішкі ў установы ці не.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!