У Мінску затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык

У Мінску затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Яна раней была асуджаная за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 10 сутак.

Вольгу Мікалайчык затрымалі ўчора, 4 верасня, увечары каля паштовага аддзяленны на вул. Валгарградскай. Да яе падышоў супрацоўнік міліцыі, апрануты ў цывільнае, паказаў сваё пасведчанне і пасадзіў яе ў сіні бус, паведамляе ў фэйсбуку Леанід Кулакоў. Адтуль Вольга Мікалайчык здолела па тэлефоне паведаміць пра сваё затрыманне.



Дагэтуль шэраг актывістаў апазіцыі былі затрыманыя ў Мінску па адкладзеных прысудах.

26 жніўня быў зняволены Максім Вінярскі, а 28 жніўня — Мікалай Статкевіч. Праз пяць сутак Статкевіча выпусцілі на волю.

Актывістка Наталля Гарачка правяла 3 дні пад арыштам. Барысаўскі раённы суд прызнаў яе вінаватай у дробным хуліганстве. Паводле прысуду суддзі Сяргея Герасімовіча, жанчына лаялася падчас затрымання на палігоне пад Барысавам. Як паведамлялася, 1 верасня Наталля Гарачка прыехала адведаць сына Івана, які праходзіць тэрміновую службу ля Барысава. Там размешчана частка падраздзяленняў, задзейнічаных у вайсковых вучэннях «Захад-2017».

Тым часам да 30 базавых велічынь штрафу — гэта 645 рублёў — асуджаны актывіст Леанід Кулакоў. Актывіста судзілі ў Першамайскім судзе Мінска. Гэта пакаранне за адзіночны пікет у падтрымку лідараў незалежных прафсаюзаў, які Кулакоў правёў 14 жніўня.

Паводле www.racyja.com


Абмеркаванне:

  • Наталья Горячко-Басалыга
  • 2017-09-05 13:36:30
Я удивляюсь способности Ольги идти в машину, как овца! Нет оснований -- все свободны!
Когда я стояла около аукциона с плакатом, где должны были с молотка пустить дачу Багинской Нины. было то же самое.
Ольга Николайчик стояла в метрах двухсот от аукциона с плакатом. Подошёл милиционер и сказал ей идти за ним Она и пошла!!! Я быстро подошла и спросила, задержана ли Николайчик. Милиционер ответил, что нет.
Я спросила у Ольги, зачем она идёт за милиционером, Она ответила: "ОН СКАЗАЛ!"
Я взяла Ольгу за руку и увела за собой, без всяких возражений милиционера!
ЛЮДИ, ПЕРЕСТАНЬТЕ БЫТЬ ОВЦАМИ -- СТАНОВИТЕСЬ ЛЮДЬМИ !!!!

Каментаваць