У Мінску затрымалі былую супрацоўніцу «фабрыкі троляў»

У Мінску затрымалі расіянку Ганну Багачову, якую у 2018 годзе ўключылі ў спіс амерыканскіх санкцый з-за працы ў «Агенцтве інтэрнэт-даследаванняў», вядомым як «фабрыка троляў». Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу.
Ілюстрацыйнае фота. pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота. pixabay.com

Паводле яго, Багачову затрымалі па запыце ЗША ўвечары 13 кастрычніка ў адной з гасцініц. Расіянка ехала адпачываць разам з мужам і дзіцем, адзначыла крыніца. Пасля затрыманьня Багачова звязалася з консульствам Расіі ў Беларусі.

Афіцыйнага пацверджання затрымання Багачовай няма.

«Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» звязваюць з бізнесмэенам Яўгенам Прыгожыным, якога называюць «поварам Пуціна». У лютым 2018 года Мінюст ЗША прад'явіў абвінавачванне тром арганізацыям і 13 расіянам, у тым ліку Багачовай, па справе аб умяшанні ў выбары прэзідэнта.

У верасні мінулага года Багачова патрапіла пад амерыканскія санкцыі. У ЗША лічаць, што яна працавала ў «перакладчыцкім праекце» прыкладна з красавіка па ліпень 2014 года.

Па інфармацыі «Радыё Свабода», Багачова ўваходзіла ў нацыяналістычныя арганізацыі і падтрымлівала лідара «Баявой арганізацыі рускіх нацыяналістаў» (БОРН) Іллю Гарачава, які асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Паводле tvrain.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!