У Мінску затрымалі дзяўчат, якія шпацыравалі ў бел-чырвона-белай вопратцы і з парасонамі

Затрыманыя дзяўчыны, якія ў бел-чырвона-белай вопратцы шпацыравалі па праспекце Пераможцаў, паведамілі ў телеграм-канале мінскай міліцыі.
«У сетцы Інтэрнэт з'явілася інфармацыя аб флэшмобе, арганізаваным на праспекце Пераможцаў, з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі, а таксама іншай атрыбутыкі. Супрацоўнікамі міліцыі былі ўсталяваныя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага жаночага маршу. Характэрна, што частка затрыманых грамадзян з'яўляюцца членамі шматдзетнай сям'і і пражываюць у прыватным доме, які пабудаваны з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі. У ходзе санкцыянаванага агляду названага домаўладання выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай», - сказана ў паведамленні.

Праводзіцца праверка, дзеянням затрыманых дадзена прававая ацэнка. Іншых падрабязнасцяў няма, колькі чалавек затрымана, не ўдакладняецца.

Фатаграфіі дзяўчат, якія ў бел-чырвона-белай вопратцы і з парасонамі такой жа расфарбоўкі шпацыравалі па праспекце Пераможцаў у Мінску, з'явіліся 6 красавіка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: