У Мінску затрымалі раварыстаў (спіс)

Паведамленні аб затрыманні з'явіліся ў тэлеграм-каналах.
У нядзелю 16 траўня карыстальнікі Тэлеграма паведамляюць пра затрыманне раварыстаў на Цнянскім вадасховішчы пад Мінскам.


Паводле інфармацыі відавочцаў, каля дзясятка чалавек як мінімум на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».

«Вясне» вядомыя прозвішчы 7 раварыстаў, затрыманых сёння ў Мінску.

Вядома, што затрыманыя — удзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко».

Спіс затрыманых:

Ганін Максім Канстанцінавіч (23.01.1998)
Загорнаў Ілля Аляксандравіч (04.11.2000)
Кутас Уладзіслаў Міхайлавіч
Лазар Мацвей Уладзіслававіч (18.09.2002)
Нікіціна Юлія Валер'еўна
Сямёнаў Канстанцін Юр'евіч (29.06.1997)
Рудкоўскі Дзяніс Аляксандравіч


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: