У Мінску затрыманы аргентынскі мастак

Аргентынскі мастак Франчэска Басалецці, які прыехаў у Мінск на міжнародны стрыт-арт-пленэр Urban Myths, затрыманы. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў журналіст Раман Пратасевіч.

Фота з твітара Рамана Пратасевіча



Як распавёў TUT.BY Раман Пратасевіч, Франчэска Басалецці пачаў працу над муралам, выкарыстоўваючы пад'ёмнік. Яму дапамагаў сябар, таксама аргентынец па нацыянальнасці, які прыехаў у Менск разам з Франчэска. Як удакладніў TUT.BY арганізатар пленэра Urban Myths Алег Ларычаў, мастак пачаў маляваць свой праект без ўзгаднення з гарадскімі ўладамі, паколькі яму магло не хапіць часу для завяршэння працы.

Паводле слоў Пратасевіча, падчас працы сябар Басалецці адышоў у суседнюю кавярню. У гэты час да дома, на якім мастак маляваў свой мурал, пад'ехала машына, з якой выйшлі людзі ў цывільным. Яны папрасілі ў Франчэска пашпарт. Вывучыўшы дакумент, затрымалі мастака і павезлі ў невядомым кірунку. Паводле інфармацыі Алега Ларычава, Басалецці быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС горада Мінска.

На просьбу аб каментары кіраўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі паведаміў TUT.BY, што ў яго адсутнічае інфармацыя пра затрыманне, таму ён не можа пацвердзіць ці абвергнуць гэту інфармацыю.

Пазней у Twitter ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што мастак знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС, высвятляецца, ці ёсць у яго дакументы.

Франчэска Басалецці (у цэнтры). Фота: Ганна Довгель, TUT.BY



Франчэска Басалецці і яго сябар мелі падвойнае грамадзянства: Аргенціны і Італіі. Таму Раман Пратасевіч звязаўся з пасольствам Італіі. У цяперашні час дыпламаты спрабуюць даведацца пра месцазнаходжанне мастака па дыпламатычных каналах, у тым ліку праз беларускі МЗС.

Нагадаем, што на грамадскім абмеркаванні праекта кіраўнік Цэнтральнага раёна Ігар Бузоўскі са шкадаваннем адзначыў, што пытанне ўзгаднення эскіза застаецца адкрытым. І ў рэальнасці можа атрымацца так, што праца будзе выканана хутчэй, чым яе ўзгодняць ў горадзе.

Паводле news.tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: