Марш новай Беларусі (фота, відэа)

Сёння ў Мінску і іншых гарадах краіны мае адбыцца Марш новай Беларусі. Мяркуецца, што ўдзельнікі пройдуць калонамі да плошчы Незалежнасці. 
Фота @nashaniva

Фота @nashaniva



23 жніўня калона прыхільнікаў пераменаў прыкладна з 50 чалавек, у ліку якіх работнікі Мінскага завода колавых цягачоў і Мінскага маторнага заводу накіравалася ад МЗКЦ у бок цэнтру сталіцы, піша БелаПАН.

Яны ідуць са сцягамі сваіх прадпрыемстваў, стылізаванымі пад бел-чырвона-белы сцяг, і ўласна бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама плакатамі «Сумленне не прадаюць», «МЗКЦ за сумленныя выбары!»

Удзельнікі шэсця маюць намер прайсці па Партызанскім праспекце, каб злучыцца з калонамі работнікаў іншых заводаў, а затым прайсці на плошчу Незалежнасці, дзе сёння плануецца чарговая акцыя супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў да мірных грамадзян.



Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці не перакрытыя, праезд па іх свабодны, на вуліцах атмасфера спакойная, паведамляе карэспандэнт @nashaniva. Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарская, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна "Дынама". Гэта, верагодна, звязана з Агульнанацыянальным Маршам Новай Беларусі, які мае адбыцца сёння ў Мінску.

Еўрарадыё паведамляе, што машыны з сілавікамі паўсюль у цэнтры горада.


Гэтыя — побач з будынкам КДБ. Іншыя — у дварах на Гарадскім вале і на праспекце Незалежнасці.

Выглядае так, быццам сёння Марш свабоды ў сілавікоў, іранічна заўважае The village Беларусь.


Мінскі метрапалітэн паведаміў, што 23 жніўня ў 12.45 у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская і Плошча Перамогі. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.


 З Уручча ўжо выйшла калона мірных пратэстоўцаў.


Рабочыя і гараджане, якія да іх далучыліся, прайшлі станцыі метро «Аўтазаводская» і «Партызанская». У калоне ўжо больш за 200 чалавек. Людзі скандуюць " Жыве Беларусь!», «Сыходь!». Усе вельмі мокрыя, але бадзёрыя, адзначае карэспандэнт http://TUT.BY.



Наша Ніва паведамляе, што да МТЗ пад'ехалі рабочыя з Беларуськалія.

Карэспандэнт НЧ паведамляе, што з гандлёвага цэнтра "Сталіца", што пад плошчай Незалежнасці, выганяюць наведвальнікаў. Метро не працуе, але на плошчы Незалежнасці аўтобусы спыняюцца.



Пакуль на плошчы стаіць мірны ланцуг жанчын са сцягамі і плакатамі, некаторыя з кветкамі, іконамі, іх некалькі дзясяткаў. Астатнія людзі купкамі стаяць побач.






З аднаго боку нехта ўключыў "Воінаў святла", з іншага — нейкі дзядзька ў вышытай кашулі ходзіць з калонкай, з якой грае песня пра дранікі а-ля "ансамбль Бяседа".

Сярод жанчын у ланцугу — прадстаўніцы партыі Зялёных Ірына Сухій і Анастасія Дарафееву.



Ад ст. метро "Пушкінская" ідзе калона. У ёй ужо тысячы мінчан, паведамляе тг-канал Баста.

Радыё Свабода паведамляе, што невялікая калона ўдзельнікаў са сцягамі ідзе па вуліцы Маякоўскага.


На плошчы Незалежнасці.

З Грушаўкі таксама ідуць людзі, паведамляе Наша Ніва.



На плошчы Незалежнасці людзей пакрысе более, раз-пораз сігналяць машыны.



Перамоўная група па Паўлу Севярынцу.


На плошчы ўключылася гучная сувязь: "Паважаныя грамадзяне, вы парушаеце грамадскі парадак..."


Дзяніс Урбановіч і Таццяна Севярынец 

Дзяніс Урбановіч і Таццяна Севярынец 


Яшчэ адна вялікая калона ідзе ля КЗ "Мінск".

Яшчэ адна вялікая калона ідзе ля КЗ "Мінск".





Радыё Свабода ладзіць анлайн з месца падзей.



Людзі на плошчы скандуюць "Жыве Беларусь!", "Сыходзь!" Людзей відавочна более.



Папярэджанні пра тое, што акцыя незаконная, гучаць амаль бесперапынна. Народ адказвае: "Жыве Беларусь!", "Свабоду!"

На Мяснікова стаяць 5 аўтазакаў і 4 бусікі, праход да плошчы заблакаваны. Калона туды не пайшла і рухаецца ў бок Нямігі.

З мосту ад Маскоўскай спускаецца да плошчы калона людзей са сцягамі.


На вуліцы Кастрычніцкай 

На вуліцы Кастрычніцкай 


Плошча скандуе: "Лукашэнку — у аўтазак!"

На плошчы Незалежнасці ўдзельнікі акцыі раскладаюць ежу для прысутных.


Таксама на месцы прысутнічае група валанцёраў Чырвонага крыжа.



Праспект Незалежнасці перакрылі для руху машын.


Да плошчы Незалежнасці дайшла калона МТЗ, людзі граюць і спяваюць.

Цэнтр Мінска выглядае так
Плошча Незалежнасці запоўнена людзьмі. Дэманстранты запаўняюць праспект Незалежнасці.


Прыгожыя кадры на плошчы Незалежнасці




У 15:30 на плошчы Незалежнасці людзі зладзілі хвіліну маўчання. Яна была перарваная паведамленнямі з гукаўзмацняльнікаў пра парушэнне заканадаўства. Натоўпт узарваўся крыкам "Сыходзь!"


Людзі выпраўляюцца з плошчы Незалежнасці да гатэлю "Планета", што на праспекце Пераможцаў насупраць стэлы. Заклікі да такога маршрута былі ў тэлеграм-канале Nexta.


З вышыні добра бачна, колькі людзей у Мінску


Частка пратэстоўцаў пайшла па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі.


Шэсце ўжо дайшло да "Планеты", у той час як хвост яго яшчэ ля КДБ. Людзі мірна стаяць насупраць вайскоўцаў, кажуць: "Мы прынясем вам хлеба і вады! Мы мірныя людзі!"

Марыя Калеснікава заклікала дэманстрантаў адысці ад вайскоўцаў.

На Маршы выступілі прадстаўнікі КР.


Вольга Кавалькова кажа, што беларусы здзівілі ўвесь свет. "Беларусы здолелі аб'яднацца, мы ўсе розныя, але — адзіныя" . Паводле Кавальковай,  КР працягвае рэалізоўваць праграму Ціханоўскай, галоўныя пункты якой — вызваленне палітвязняў і новыя сумленныя выбары. "Лукашэнка павінен сыйсці, каб мы маглі аднавіць працу прадпрыемстваў і бізнесу". Яна падзякавала ўсім рабочым, якія выходзяць на забастоўкі. "На БТ ужо працуюць расійскія прапагандысты, ён кажа, што заменіць бел. рабочых на ўкраінскіх. Заўтра ён можа сказаць, што заменіць чыноўнікаў кітайцамі, але гэта нашая зямля, і народ патрабуе толькі аднаго — каб ён сыйшоў", — кажа Кавалькова. 

Выступае Лілія Уласава, медыятар: "Сэрцы беларусаў баляць, і кожны хоча атрымаць адказ на пытанне: чаму стварылі канцлагеры на Акрэсціна, у Жодзіна і РУУСах? Але мы — жывыя, мы змагаемся, і нашую сілу волі немагчыма падавіць".

Народ скандуе: "Не забудзем! Не даруем!"



Павел Латушка: "Я сёння вельмі шчаслівы чалавек, я ганаруся тым, што я — беларус, што нарэшце наступіла раніца і ўжо ніколі не наступіць ноч".

Латушка дэкламуе верш Караткевіча:
Можна ўсё: пусціць каханне дымам,
Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.
Але толькі — не любіць Радзімы
З чорнаю павязкай на вушах,
З чорнаю павязкаю на вуснах,
З чорнаю павязкай на вачах.
Толькі слухаць словы нездрадлівыя,
Толькі не тлуміць яе маной,
Бо адным мы вінны пакуль жывы
Перад нашаю вялікай нівай:
Праўдай абавязаны мы ёй.
Ісцінай.
Адзінаю.
Адной.

Павел Латушка распавёў, што прэзідыум КР учора прыняў рашэнне: мы будзем дамагацца, каб усе крымінальныя справы па гвалце былі распачатыя і скончаныя судамі. У СК пераданыя заявы на 700 крымінальных спраў, але ніводная не ўзбуджаная. "Усе павінны несці адказнасць, мы павінны настойваць на адстаўцы ўсіх прадстаўнікоў МУС".

Калі ўлада не пойдзе на дыялог з народам, кажа Латушка, мы прапануем: 1.Пачаць адкліканне ўсіх дэпутатаў, якія маўчаць. 2. Ініцыяваць працэдуру адклікання дэпутатаў мясцовых саветаў. 3. Ініцыюем рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі 1994.

Сваю прамову ён скончыў вершам і воклічам "Жыве Беларусь!".


Наступным выступае лідар стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі. Народ скандуе "МТЗ".

Дылеўскі: "Цягам 26 гадоў нас метадычна запалохвалі, скрадалі нашыя галасы, збівалі. Вы будзеце гэта цярпець?"

Людзі крычыць: "Не!"

— Вы будзеце працаваць на гэтага дыктатара?
— Не!
— Дык што мы будзем рабіць?
— Забастоўка!
— Людзі, не бойцеся: баставаць — гэта нашае канстытуцыйнае права!

Максім Знак: "Мая прафсія, здаецца, непатрэбная, але я пакуль юрыст. У нас пададзена скарга ў Вярхоўны Суд, мы спадзямся, што яе разгледзяць. Як юрыст скажу, што за 3 месяцы пераканаўся, што дзяржава свае законы не выконвае. У кожнага з вас ёсць знаёмыя бюджэтнікі — настаўнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў. Пагаварыце з імі, папрасіце іх расказаць, калі яны ведаюць пра парушэнні".

Марыя Калеснікава: "Беларусы, два тыдні таму мы выбралі сабе новага прэзідэнта. Але ў нашай краіне мала выбіраць, трэба змагацца! Мы, беларусы, выбралі шлях мірнага супраціву, а ён патрабуе часу. Мы мусім паказаць кожнаму чыноўніку, што ён не мае рацыі, а мы з ім нязгодныя. Мы мусім паказаць кожнаму ваеннаму і сілавіку, што катаванні будуць пакараныя. Лялькавод тут толькі адзін, і ён кіруе сілавікамі, аддаючы ім злачынны загад. Ён кіруе вядучымі на ТБ, дзёргае за нітачкі настаўнікаў і бюджэтнікаў. Менавіта вы, беларусы, прымусілі дзеючую ўладу гайдацца ў сваім крэсле і драндулет улады развальвацца на хаду. Мы патрабуем яго (Лукашэнкі) замены. Улады спрабуюць сказаць, што пратэст затухае і дэмаралізаваць беларусаў. Але наш супраціў — гэта марафон".

Калеснікава заклікала набрацца цярпення і штодня рабіць нешта для дасягнення перамогі. Таксама яна папрасіла людзей не паддавацца на правакацыі і не звяртаць увагу на агрэсію, якая ліецца з боку апазіцыянераў — цяпер, бо іх меншасць.



Калона рушыць у бок плошчы Дзяржаўнага сцяга. Калона скандуе: "Выйдзі палічы!"


Паведамляецца, што АМАП перакрыў праспект Пераможцаў на шляху пратэстоўцаў да Палаца Незалежнасці і Плошчы дзяржаўнага сцяга.

Каля стэлы людзей частуюць тортам.

 Аркестр грае "Пераменаў" Цоя ў духавым выкананні.






На плошчы сцяга — АМАП са шчытамі напагатове. Народ скандуе: "Бабу Ліду — у аўтазак! Не даруем Акрэсціна! Пайшоў вон!"

На тэрыторыі Палаца Незалежнасці прызямліўся верталёт, які, па дадзеных тэлеграм-каналаў, выляцеў з Астрашыцкага гарадка. З некалькіх накірункаў едуць калоны БТР.

Каля ланцуга сілавікоў засталося стаяць з дзясятак людзей. Іх вырашылі напалохаць, кучка сілавікоў рванула да людзей, тыя пачалі разбягацца. Схапілі некалькі людзей, пачаліся крыкі. Але затрыманых адразу адпусцілі. Пасля гэтага шарэнга пачала пляскаць і стукаць у шчыты. Зараз шасцёра сілавікоў выйшлі, стаяць і слухаюць гаворка некалькіх чалавек пра выбары, але нікога не чапаюць.

У цэнтры Мінска пачалася блакіроўка вуліц.


Людзі дайшлі да плошчы, далей шлях перагароджаны вадамётамі і АМАПам. Жанчына на каленях моліцца перад кардонам. Людзі крычаць АМАПу: "Забойцы!", "Ты даваў прысягу!", "Саша, ты звольнены!", "Прайграў — сыходзь!", "Нам не плацілі!"

Тых, хто рвецца наперад, людзі самі адводзяць убок, каб не было правакацый.

Людзі крычаць "Ганьба!" і паварочваюць назад. Перакрыты  мост на Арлоўскую. 






















Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: