У Мінску знайшлі старую 100-кілаграмовую авіябомбу

У раёне былога аэрапорта «Мінск-1» знайшлі і абясшкодзілі авіябомбу часоў вайны, паведамляе Еўрарадыё.
euroradio.fm

euroradio.fm

Як паведамляе сайт МУС, паведамленне пра знаходку паступіла 16 сакавіка каля 11:20 у дзяжурную службу вайсковай часткі 5448 ад дзяжурнага МНС.

100-кілаграмовы боепрыпас быў на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Аэрадромнай. Падчас правядзення земляных працаў яе дастаў экскаватар.

На месца выклікалі міліцыю і следчую групу, раён ачапілі, будаўнікоў эвакуявалі. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вызначылі, што гэта фугасная бомба савецкай вытворчасці з узрывальнікам ФАБ-100.


Іншых боепрыпасаў на прылеглай тэрыторыі не знайшлі. Бомбу вывезлі на спецаўтамабілі на падрыўную пляцоўку за межы горада.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!