У Мінску — жорсткія разгоны акцый салідарнасці

Сёння ў Беларусі была абвешчаная агульнанацыянальная забастоўка. Многія прадпрыемствы распачалі страйк. Удзень адбыліся пратэставыя маршы студэнтаў і пенсіянераў. Вечар працягваецца маршам і ланцугамі салідарнасці. Сілавікі разганяюць і затрымліваюць людзей.
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Увечары каля 18 гадзін людзі ў Мінску сабраліся на плошчы Незалежнасці, калона з некалькіх дзясяткаў удзельнікаў рушылі па праспекце, на шляху людзей затрымлівалі.

Тым не менш людзі працягваюць ісці, а ў розных раёнах Мінска жыхары выстройваюцца ў жывыя ланцугі салідарнасці.

Вось такім убачыў сённяшні вечаровы Мінск фотакарэспандэнт «Нашай Нівы»:



21.14. У цэнтры шэсце брутальна разагналі, а ў асобных раёнах Мінска дзе-нідзе яшчэ выходзяць людзі.



20.39. Метро адкрылі. Таксама з'явілася відэа, як сілавікі збіваюць чалавека.


20.34. Станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» закрыта, сілавікі зачысцілі плошчу ад пратэстоўцаў.



20.20. «Белсат» паведамляе, што пратэстоўцы вярнуліся да ЦУМа, зноўку блакуюць праспект.

Вось як гэта выглядае:



20.18. Пачаліся расстрэлы. Пакуль — з пейнтбольных стрэльбаў.



20.14. Прадстаўнікі ГУБАЗіК у чарговы раз дэманструюць сваё ўменне знішчаць маёмасць.



Мінчукі выходзяць на ланцугі салідарнасці. Фота: Агата Квяткоўска / «Белсат»

20.05. Затрыманні ў цэнтры працягваюцца.



Таксама быў «хапун» на «Пушкінскай», затрымалі 6 мужчын. Сілавікі не даюць людзям сабрацца.



20.00. Як паведамляе «Белсат», у гэтыя хвіліны АМАП пакуе людзей у Малінаўцы.

Таксама адбываюцца затрыманні на плошчы Якуба Коласа.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: