У МУС просяць грамадзян дапамагчы ў барацьбе з «рэйкавай вайной»

Міліцыя Менскай вобласці просіць грамадзян дапамагчы ў барацьбе з «рэйкавай вайной». Сілавікі занепакоеныя заклікамі ў Інтэрнэце блакаваць чыгунку і нават займацца на ёй шкодніцтвам.
«Некампетэнтнае ўмяшанне або адкрытае шкодніцтва [на чыгунцы] нясуць смяротную небяспеку», — папярэджваюць яны. І нагадваюць і аб крымінальнай, і аб адміністрацыйнай адказнасці. Міліцыя просіць грамадзян «сігналізаваць» аб правапарушэннях на чыгунцы або аб іх падрыхтоўцы.

Днямі канал «Беларусь 1» размясціў на сваім сайце навіну з загалоўкам «У Беларусі хочуць разгарнуць рэйкавую вайну».


euroradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: