У МУС распавялі, што будзе рабіць расійская паліцыя падчас спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі

На час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Беларусі будуць прыцягнутыя расійскія праваахоўнікі. У МУС Беларусі распавялі, чым менавіта зоймуцца іх калегі.
«У дадзеным канкрэтным выпадку гаворка ідзе не пра прысутнасць расійскіх паліцэйскіх на спартыўных і грамадскіх аб'ектах, а пра аказанне калегамі кансультатыўнай і метадычнай дапамогі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў перыяд правядзення спартыўных спаборніцтваў сусветнага ўзроўню на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у тым ліку апошняга чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе», — растлумачылі ў МУС.

У міліцыі таксама паведамілі, што пэўная колькасць расійскіх паліцэйскіх увойдзе ў склад аператыўна-сітуацыйных штабоў для «каардынацыі дзеянняў і інфармацыйнага суправаджэння пры правядзенні мерапрыемстваў па забеспячэнні належнага ўзроўню аховы грамадскага парадку і бяспекі».

Нагадаем, напярэдадні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў па выніках калегіі з МУС Расіі, што расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.

На думку Шуневіча, гэта павысіць эфектыўнасць прымаемых мер па забеспячэнні грамадскага парадку.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-09-20 10:21:13
Няма ніякага значэньня, што будзе рабіць расейская паліцыя! Галоўнае, што па Канстытуцыі яе тут быць ня можа ў прынцыпе!!!
Таму, сп. Шунувіч, вы можаце запрасіць расейскага паліцая да сябе ў хату як турыста, але ня маеце паўнамоцтваў запрашаць іх у нашую краіну па службе!
  • Игорь из Минска.
  • 2018-09-21 12:41:09
Крикун, прочитай статью. Они не будут тут работать как полицейские, они будут консультантами.
Даже представить, что полицейские из другого государства могут тут выполнять какие-либо функции милиции - просто идиотизм. Но "патриоты" уже "негодуют".