У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа)

У апошні вечар лета ва ўнутраным дворыку музея-майстэрні З. І. Азгура выступілі капэла «На таку» і гурт «Апошні шылінг». Яны зайгралі ірландскую і беларускую музыку.

Гурт “Апошні Шылінг” сыграў танцы (джыгу, польку, вальс) і некалькі кампазіцый з вакалам.



Салістка Таццяна Ячная спявала па-гэльску (мова, распаўсюджаная ў горнай Шатландыі). Музыкай падтрымаў стэпам танцор Канстанцін Мішура. Не ўседзеўшы на месцы, наведвальнікі вечарыны таксама сталі танчыць.



Капэла “На таку” грала танцавальныя мелодыі, адразу папярэдзіўшы, што спяваць не будзе і прыбраўшы мікрафоны, каб музыка гучала як на сапраўднай вясковай вечарыне. На адной кампазіцыі, аднак, дадаўся вакал. Як распавёў лідар капэлы Аляксей Крукоўскі, пад вядомую ў Беларусі песню “Біла мяне маці бярозавым прутам, каб я не стаяла з маладым рэкрутам…” у Нараўлянскім раёне танчылі вальс. На беларускай частцы імпрэзы танцоры, ужо не саромеючыся, занялі ўсю прастору між музыкамі і гледачамі.
Вечарына выйшла вельмі атмасферная, з ліхтарамі і чырвоным падсвятленнем. У дворыку музея Азгура амаль не засталося вольных месцаў.



Фота і відэа Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: