У МЗС Польшчы папярэдзілі аб наступствах рэпрэсій палякаў у Беларусі

«Мы не пацерпім якіх-небудзь дзеянняў супраць польскіх грамадзян. Кожны, хто будзе рабіць такія дзеянні, павінен быць гатовы да наступстваў, уключаючы забарону на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Еўрапейскага Саюза», — паведамляе словы намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблоньскага «Польскае радыё».

Як кажа міністр, польскія ўлады прыкладаюць усе намаганні, каб пераслед палякаў у Беларусі абярнуўся для рэжыму Лукашэнкі міжнароднымі наступствамі.

Апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на польскія грамадскія аб'яднанні ў Беларусі. Пад крымінальная справа трапіла кіраўніцтва «Польскай школы» ў Брэсце — за святкаванне польскага «Дня праклятых жаўнераў». Беларусь і Польшча выслалі па некалькі дыпламатаў. У дачыненні да незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс і «іншых асоб» распачатая крымінальная справа за рэабілітацыю нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: