У Нацыянальным аэрапорце Мінск для замежнікаў адкрылі пункт вяртання грошай за пакупкі па чэках Tax Free

Пункт вяртання ў Нацыянальным аэрапорце Мінск — пакуль адзінае месца ў краіне, дзе можна атрымаць зварот грошай гатоўкай, прад'явіўшы чэк Tax Free супрацоўніку «Белмытсэрвісу». Ён знаходзіцца ў зоне вылету.
Раней Tax Free замежнікам вярталася толькі безнаяўным пералікам на банкаўскую картку. У краме, дзе афармляліся дакументы, пакупніку выдаваўся спецыяльны канверт. На працягу 6 месяцаў пасля вывазу тавару ён мог ўкласці ў яго чэк Tax Free са звесткамі аб сваёй банкаўскай карце і апусціць у спецыяльную скрыню ў пункце мытнага афармлення. Таксама канверт можна бясплатна адправіць па пошце з тэрыторыі любой дзяржавы.

На сайце мытні «Мінск-2» паведамляецца, што «ў цэлым па рэспубліцы за 5 месяцаў бягучага года было аформлена больш за 2 тысячы выпадкаў вяртання ПДВ. Гэта на 28% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года».

Нагадаем, у Беларусі сістэма Tax Free працуе з 2013 года. Адзіны аператар, які займаецца гэтым, — РУП «Белмытнясэрвіс». Цяпер у нас каля чатырох сотняў крам прадастаўляюць замежнікам магчымасць аформіць Tax Free на розныя тавары.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: