У Наталлі Хершэ ў гомельскай жаночай калоніі №4 «адабралі ўсе газеты»

Таксама Наталлі Хершэ не дазволілі спатканне з братам Генадзем Касьянам, якое планавалася 8 траўня.


«Афіцыйна — нібыта чарга доўгая на гэтыя спатканні, але зразумела, што гэта пакаранне за “паводзіны”», — сказаў Генадзь Радыё Свабода.

Пакуль невядома, ці адгукнуліся фірмы на просьбу Наталлі замаўляць у калоніі рабочую вопратку, бо форму для сілавікоў яна шыць адмаўляецца.

Ад Наталлі Генадзь атрымаў толькі адзін ліст ад 1 траўня. Яна просіць звярнуцца да адваката, каб той «склаў і адаслаў заяву-пратэст на бязладдзе, якое творыцца з маёй поштай». «Я атрымала ўчора ва лісты цягам тыдня... Адзін з іх ад дзяўчыны, з якой мы недзе перасякаліся, дык яна піша ў тысячны раз, але гэта першы атрыманы мной ліст. Няхай адвакат выкажацца выразна і ясна, бо я надзвычай абураная тым, што адбываецца, і кампрамісаў у гэтай тэме не прымаю», — піша Хершэ.

Таксама, паводле Наталлі, у яе адабралі ўсе газеты. «Яны ўвялі правіла, што спіс перыядычных выданняў, якія можна выпісваць, будуць устанаўліваць яны. І перш чым гэта адбудзецца, атрад павінен падпісацца на 30 экзэмпляраў газэты “Трудовой путь”», — піша Наталля.

Паводле Наталлі, «рэкамэндаваныя» выданні яе не зацікавяць.

«Іншы раз да людзей, якія бяруць удзел ва ўсім гэтым бязладдзі, у мяне з’яўляецца спачуванне. Людзі паднявольныя, якія ніколі не маюць права на ўласную думку, у прафесійныя абавязкі якіх уваходзіць беззапаветнае падпарадкаванне рэжымнай установе. Цікава, ці дазваляюць яны сабе хаця б думаць інакш? Я проста не магу паверыць, што яны ўсе заўсёды ва ўсім згодныя. Мне іх насамрэч шкада, бо шматгадовая праца прыводзіць да глабальных зменаў асобы. А магло ж быць усё інакш. Але досыць пра гэта. Я павінна думаць пра сябе. А я сабой задаволена ва ўсіх адносінах», — напісала Наталля Хершэ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: