У некалькіх раёнах Беларусі моцна вырасла смяротнасць

Як мінімум у некалькіх раёнах Беларусі ў 2020-м смяротнасць заўважна вырасла. «Еўрарадыё» знайшло звесткі загсаў па Расонскім, Валожынскім і Мастоўскім раёнах.

У Расонскім раёне ў 2020-м памерла 235 чалавек (у 2019-м — 193). Рост — амаль 22%;

У Мастоўскім раёне за год памерла 665 чалавек (годам раней — 533). Рост — амаль 25%;

У Валожынскім раёне памерлі 704 чалавекі (у 2019-м — 646). Рост — 9%. Гучыць больш-менш, але ў некаторых сельсаветах пры гэтым смяротнасць вырасла на 50%.

Яшчэ на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя пра Мінскі раён, дзе памерла на 17% больш, чым звычайна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: