У некаторых абласцях уведзена забарона наведваць лясы

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох абласцях рэспублікі: Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
mvd.riga.lv

mvd.riga.lv

У Мінскай вобласці наведваць лясы забаронена ў Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Бярэзінскім і Мінскім раёнах. У Гомельскай вобласці пад забарону трапілі 8 рэгіёнаў: Кармянскі, Чачэрскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Лоеўскі і Брагінскі раёны. У Магілёўскай вобласці нельга заходзіць у лес у Краснапольскім раёне.

Нагадаем, што забарона наведвання лясоў мае на ўвазе, што ў лясах і на тарфяніках нельга распальваць вогнішчы, пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння або тлення (падпаленыя запалкі, недакуркі і інш.), прамасленыя або прасякнутыя гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіна, пакулле, вату і інш.), ажыццяўляць запраўку паліўных бакаў машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах і пры працуючых рухавіках. На аўтатранспарце ў гэты час можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!