У нядзелю 20 снежня ў Беларусі — маршы народнага трыбунала (фота, відэа)

МІнчукі і жыхары іншых гарадоў збіраюцца свабодна і гуляюць дзе заўгодна. 

У нядзелю 20 снежня жыхары Мінска і іншых гарадоў выходзяць на марш народнага трыбунала. Як і некалькі нядзель запар, гэтым разам зборы калон адбываюцца ў дварах. Некаторыя выйшлі на марш яшчэ да світання.

Мабільны інтэрнэт і метро працягваюць працаваць.

17:10 Гродна. Затрыманы карыкатурыст Андрэй Янковіч, які стаў вядомым пасля мітынгу 30 жніўня, калі ён выйшаў на пратэст у вобразе "ненастаяшчага прэзідэнта".

За той марш Андрэй адсядзеў 7 сутак арышту.

17:00 Ціхі сабатаж ад камунальнікаў. Яны знялі сцяг, сфатаграфавалі пустое месца для справаздачы, а сам сцяг пакінулі побач на дрэве.

16:50 А вось якое шэсьце было сёньня ў менскай Дамброўцы
Пратэстоўцы сёння перакрылі вуліцу Гарадскі Вал у Менску.
Глядзіце, як гэта было. 


16:45 У Магілёве аўтазакі перамясьцілі з цэнтру гораду ў спальныя раёны, дзе ў мінулую нядзелю адбыліся лякальныя акцыі пратэсту

Пра перамяшчэньне спэцтэхнікі паведамляюць мясцовыя жыхары. Паводле іх, у мікрараёнах заўважылі патрулі са службовымі сабакамі. Інфармацыі пра акцыі пратэсту адтуль пакуль няма. Але ўначы ў розных раёнах гораду адбыліся «партызанскія вылазкі». На дрэвах вывешаныя бел-чырвона-белая атрыбутыка.

У цэнтры гораду людзей няшмат. Бязьлюднай выглядае і пешаходная вуліца Ленінская. Зь дзясятак магілёўцаў прыйшлі сюды «на прагулку» ў «палітычнай адзежы». Ля кінатэатру «Радзіма», дзе раней у нядзелі стаяў аўтазак, прыпаркаваны мікраўтобус з амапаўцамі. Няшмат гараджан ля будынку філярмоніі, дзе разгорнуты навагодні кірмаш. Тут павільёны з сувэнірамі ды ладзяцца імпрэзы зь Дзедам Марозам у бела-чырвонай вопратцы.



16:40 Жыхары “Каскада”, нягледзячы на кругласутачнае патруляванне квартала, выйшлі на пратэстную акцыю. Скандуюць "За намі перамога!".
Жыхары «Кварталу Пандаў» у менскім Уруччы сёньня выходзілі на марш, як прыехалі сілавікі — разышліся, але пасьля сабраліся і сталі ў «ланцуг салідарнасьці»
Паглядзіце, якая магутная калона ішла сёння ў Зялёным Лузе.


16:30 У Горадні затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук. 
Віцебск. Затрыманая адзін з лідэраў беларускага аддзялення моладзевай валанцёрскай арганізацыі YMCA Крысціна Мірсалімава.

Яе сястра — вядомая ў вузкіх колах прыхільніца "рускага свету" Эльвіра Мірсалімава.

16:15 Жыхары ЖК "Магістр" сёння выйшлі на шпацыр і перадалі прывітанне жыхарам ЖК "Маяк".


15:45
Паводле звестак праваабаронцаў, сёння ў Салігорску быў затрыманы старшыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун. 


15:30 Два маршы на поўначы Мінску


15:20 У Горадні на Савецкай плошчы таксама гуляюць людзі з «палітычнымі колерамі». Там працуе калядны кірмаш. На прыступках палацу тэстыльнікаў выступаюць артысты, побач стаіць міліцэйскі транспарт




14:50. А вось што адбываецца ў Бараўлянах. Бараўлянцы скандуюць: "Стаім мэтанакіравана і нахабна". Так старшыня КДБ Іван Церцель сказаў пра застрэленага дэманстранта Тарайкоўскага.

А яшчэ яны водзяць карагод вакол ялінкі і патрабуюць свабоду палітзняволеным.

Па стане на 14:30 валанцёрам вядомыя прозвішчы 10 затрыманых:



14:45 У Наваполацку водзяць карагод.


14:00 Яшчэ затрыманні ў Мінску.

Падпісанты Белсата паведамляюць, што каля 13:50 двух хлопцаў затрымалі каля метро Пушкінская.

«Стаяў сіні бус, потым выскачылі і з невялікай групы людзей, якія стаялі на месцы мемарыялу Тарайкоўскага, выхапілі двух хлопцаў. Адразу з’ехалі», – пішуць відавочцы.

У раёне Залатой горкі разагналі калону з прыкладна 50 чалавек. Мінімум некалькі чалавек былі затрыманыя. Некаторыя з іх – з жорсткасцю, відавочцы паведамляюць, што дзяўчына ўпала на зямлю.
13:57 Кволая спроба разгону на Лагойскім тракце.


13:47 Пад грукат барабанаў ідзе Паўднёвы Захад


13:44 У цэнтры Мінска праходзіць акцыя салідарнасці


13:40 Гучна гуляе Зялёны Луг у Мінску


13:40 А гэта выйшаў Скідзель


13:34 Суцэльныя затрыманні ў Гомелі
 
13:30 Працягваюцца затрыманні!

На Грушаўцы, паводле відавочцаў, затрыманы каля шасці чалавек.

На Прытыцкага з пад'езда дома вывелі двух чалавек.


13:20 Жыхары кварталаў вакол Севастопальскага парку таксама гуляюць


13:05. А вось якая калона ідзе па вул. Валгаградскай


13:00 Навінкі выйшлі. Фота Tut.by


12:55 Тэлеграм-канал glazasever паведамляе пра разгон і затрыманні ў дварах і на бульвары Шаўчэнкі.

12:55 Вуліца Наўгародская ў Мінску


12:50 Ідзе Серабранка

12:48 Акцыя ў Лебядзіным

12:08 На акцыю сёння выйшлі і жыхары Новаполацку

12:05. Жыхары Шчомысліцы выйшлі. Фота чытачоў TUT.BY



11:56 Пра бусы і людзей у форме паведамляюць і чытачы Белсата
11:55 

11:45 У Мінску на відэа трапіла жорсткае затрыманне мужчыны. Па словах чытача, запіс зроблены ў двары на вуліцы Адзінцова.


11:40 Між тым, як паведамляць чытачы TUT.BY, у розных раёнах Мінска заўважаны засады сілавікоў. Аўтазакі стаяць удварах на Пушкінскай, на праспекце Ракасоўскага, у Лошыцы, на скрыжаванні вуліц Адоеўскага і Я. Полацкай, ля «Гіпа» ў Лошыцы і на Чурлёніса ў студэнцкай вёскі.


11:30 Калоны ўжо пачынаюць фарміравацца
11:25 Ланцуг салідарнасці на Багдановіча ў Мінску


11:20 Гуляе і Заслаўе


11:10
А вось што паведамляюць падпісчыкі Белсата ў тэлеграм:

"Пачынаючы ад Інстытута культуры, да Кастрычніцкай на кожным скрыжаванні ўнутраныя войскі. На супраць будынка КДБ некалькі жоўтых аўтобусаў гармонік.
На мосце праз чыгуначныя шляхі ў бок плошчы Незалежнасці не пускаюць пешаходаў (трэба пацверджанне) на кожным боку па 2 салдата стст. Кастрычніцкая пакуль не агароджаная. Патрулі ад цырка ўверх".


10:57 Учора на вячэрняе чаяванне ў Лебядзіным заявіліся невядомыя ў балаклавах і затрымалі трох татаў, аднаго з іх — прама з двума малалетнімі дочкамі. Сёння мамы Міхалова выйшлі, каб сказаць: "Мы разам!». Фота чытача TUT.BY



10:35 У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню "Любімую не аддаюць" едуць трактары.


10:20 Маршыруюць Сухарава, Каменная Горка. Таксама людзі дзеляцца фота вывешаных нацыянальных сцягоў.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: