У няўрадавыя арганізацыі зноў прыйшлі сілавікі з ператрусамі

Сёння, 15 ліпеня, у няўрадавыя арганізацыі зноў прыйшлі з ператрусамі, паведамляе газета «Беларусы і рынак»
Фота з сайта belmarket.by

Фота з сайта belmarket.by

У офісе беларускай грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміў сустаршыня арганізацыі, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах–2020 Андрэй Дзмітрыеў. Цяпер у офісе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Таццяна Караткевіч.

Сілавікі таксама прыйшлі з ператрусам да кіраўніцтва цэнтра «Грамадзянскі форум». Ператрусы прайшлі па месцы жыхарства старшыні цэнтра Маргарыты Савіцкай і яе намесніка Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку.

Ператрус прайшоў і ў Таварыстве беларускай мовы.

«Ператрус у офісе скончыўся. Аргтэхніку забралі», — распавяла старшыня ТБМ, экс-дэпутатка Алена Анісім на сваёй старонцы ў Facebook.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: