У Новай Баравой аднавілі падачу вады

У чаце раёна пішуць, што на некаторых вуліцах напор добры, недзе слабейшы і вада пакуль з прымешкай іржавага колеру, але ідзе.


Вада з’явілася пад раніцу «Пакуль не рызыкуем яе піць, чакаем, але рады», — пішуць у чаце. Нагадаем, гарачая і халодная вада адсутнічала ў Новай Баравой з 15 лістапада, перадае «Наша Ніва».

Раней выказвалася меркаванне, што адключэнне вады — гэта помста жыхарам мікрараёна за пратэстныя настроі і белы-чырвона-белыя сцягі на вокнах.

Учора ў Новай Баравой прапала і ацяпленне. А ў аўторак у школе адмянілі заняткі.

Цікава, што чат салідарнасці з Новай Баравой за суткі сабраў 19 тысяч удзельнікаў. Людзі прапаноўвалі свае кватэры, каб жыхары раёна памыліся, памылі адзенне, пераначавалі, прапаноўвалі абагравальнікі. Гэтыя дні вазілі ў Новую Баравую бутэлькі з вадой. Мінчукі праявілі велізарную салідарнасць.

«Рабяты вы выстаялі! Яшчэ адным прыкладам моцы духу і салідарнасці стала ў нашай новай Беларусі больш!» — пішуць у чаце.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: