У новы навучальны год — без Беларусі?

Пасля 1994 года колькасць беларускамоўных студэнтаў скарацілася ў 103 разы, а дашкольнікаў у гарадскіх дзіцячых садках — у 30 разоў. Як сведчыць ведамасная статыстыка за 2017 год, працэс русіфікацыі не спыняецца.
sb.by

sb.by

З сярэдзіны 1990-х гадоў звесткі пра беларускамоўную адукацыю зніклі са штогадовых статыстычных даведнікаў. Але ў малатыражных ведамасных выданнях можна адшукаць лічбы: колькі школьнікаў вучыцца на беларускай мове, а колькі на рускай, колькі студэнтаў атрымлівае адукацыю па-беларуску, нарэшце, якія моўныя змены адбываюцца ў вёсцы і ў горадзе.

Змены за 1994-2017 год відавочныя, і ўсе яны — не на карысць беларускай мовы.

1. Колькасць беларускамоўных студэнтаў у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі скарацілася з амаль 20 тысяч у 1997 годзе да 291 чалавека ў 2017-м. Гэта нават менш, чым было ў 1990 годзе (811 чалавек). У працэнтным плане падзенне яшчэ большае — з 10,5% да 0,1%, так што колькасць беларускамоўных студэнтаў паменшылася ў 103 разы.
Паказальна, што ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, у якім рыхтуюць настаўнікаў, толькі 58 чалавек альбо ўсяго 0,5% навучаецца на беларускае мове. Усе — на завочным аддзяленні. Гэта дадзеныя за 2017 год, цяпер, верагодна, будзе яшчэ менш.

2. Абвалілася колькасць беларускамоўных дашкольнікаў у гарадах. У 1994 годзе іх было 276 тысяч, у 2017-м — 8,6 тыс. Падзенне — у 32 разы. Доля гарадскіх дашкольнікаў зменшылася на падобную велічыню — у 29,4 разы, ці з 68,9% да 2,3%.
Заканамерна, што падае колькасць усіх беларускамоўных дашкольнікаў, што ў горадзе,
 што ў вёсцы.

Увогуле, знікненне беларускамоўнай адукацыі ў вёсках — гэта адметнасць цяперашніх часоў. Такога раней не было — ані за царскім часам (якая тады адукацыя?), ані за Саветамі (русіфікацыя адбывалася ў гарадах, вёску не чапалі). Але ў часы першага беларускага кіраўніка дзяржавы колькасць беларускамоўных дашкольнікаў у вёсках імкліва зменшылася — амаль у два разы, з 96,6% да 52,7%, і не выглядае, каб гэты працэс сцішыўся.

3. Падобным чынам падае колькасць беларускамоўных школьнікаў, як у вёсках, так і ў гарадах. Руская мова дамінуе абсалютна, у горадзе яе ўвогуле 98,3% (дадзеныя за 2017 год).

Дарэчы, у 1925 годзе яна была ўсяго… на трэцім месце. Рэй у мястэчках і гарадах, не гаворачы ўжо пра вёску, вяла беларуская мова. На ёй займалася 61,6% гарадскіх школьнікаў, а навучэнцаў на ідыш было амаль у два разы болей, чым рускамоўных дзяцей. У 1938 годзе яшчэ 93,3% усіх школьнікаў вучылася на беларускай мове, а на рускай мове – толькі 6,6%.

4. У моўных зменах за 1994-2017 гады няма ніякіх прыкмет «мяккай беларусізацыі». Колькасць беларускамоўных школьнікаў, студэнтаў, дашкольнікаў стала зніжаецца, і гэты працэс у 2017 годзе не спыніўся.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Назіральнік
  • 2018-09-03 09:51:20
А што гэта за "малатыражныя ведамасныя выданні"? Адсутнасць спасылак на крыніцы шкодзіць такому грунтоўнаму даследванню.
  • Рэд
  • 2018-09-03 10:57:05
1995, 1997, 1998, 1999, 2000 - Образование в Республике Беларусь. Минск: Министерство статистики и анализа Республики Беларусь.
2001-2012 - Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак (гэтыя гады) навучальнага года (статыстычны даведнік), Мінск: ГІАЦ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2013-2017 - Установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак (гэтыя гады) навучальнага года (статыстычны даведнік), Мінск: ГІАЦ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
1994-2007 - Дашкольныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на 1 студзеня (азначаныя гады) (статыстычны даведнік), Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вылічальна-аналітычны цэнтр.
2007-2017 - Установы дашкольнай адукацыі і педагагічныя кадры ўстаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак (азначаныя гады) (статыстычны даведнік), Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр МА РБ...
  • Рэд
  • 2018-09-03 10:58:07
Увогуле, у аўтара пералік крыніцаў, якімі ён карыстаўся, быў хіба не большы за ўвесь матэрыял. Таму мы іх выдалілі і нават не думалі, што хтосьці гэтым зацікавіцца )))
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-03 12:15:24
У 1973 у Савейкай Арміі ў Тбілісі цягаў з капцёршчыкам матрацы. Ён каўказец (здаецца з Асетыі). Я адзіны салдат-беларус у вч. А как по-белорусски будет "матрас?" - "Не знаю," - адказаў я. Мову ў школе не вывучаў, бо на маім пакаленні мінчукоў скончылася гэта навука непачаўшыся. Прыйшла вучылка бел мовы на першы і апошні ўрок (~1961) з слязамі на вачах і кажа:"Урокаў мовы не будзе." - мы закрычалі: "Ўррра-а-а". З месяц таму размаўляў у фб з сваім (былым) фрэндам (маладая беларуска) па тэме мова. Адзін з яе фрэндаў (малады беларус) потым напісаў на сваей старонцы, маўляў, ён спытаў у сваёй маці, якая яму распавяла, што ТАДЫ не вывучалі і адмаўляліся ад мовы тыя школьнікі, якіх бацькі не жадалі, каб дзеці вывучалі. Гэта быў намёк у мой бок. Мае бацькі нарадзілі мяне ў Мінску, але яны былі з сялян і да канца сваіх дзён размаўлялі на трасянцы і іх ніхто не пытаў пра такога вучня як я. Наверсе ўсё вырашылі. Хто? Беларусы.

Ну а ныццё ў артыкуле мяркую будзе залічана б-ч-б грамадствам.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-03 13:11:06
Недзе ў 2006, калі быў ужо ў Штатах, задумаў стварыць сайт-архіў работ аднаго вядомага б-ч-б палітыка. Распрацоўшчыкам сайту быў малады беларус з Мінска. Перапісваемся: я пишу по-русски, а ён адказвае па-беларуску, я по-русски (бо інакш не магу), а ён па-беларуску. Хлопцу гадоў 18. Мне 55. Вось гэты хлопец стаў "маёй першай вучылкай" беларускай мовы. Стаў я яму адказваць па-беларуску. Зразумела з дапамогай інтэрнэт перакладчыкаў. Затым усё меньш і меньш імі карыстаўся і цяпер амаль не карыстаюся, толькі часам, каб праверыць арфаграфію. Падабаецца.

Гэта я да таго, што беларуская мова ў душы беларуса і беларускі, а б-ч-б справа палітыканства. Ну вось пачалі мы адраджацца 30 лят таму і адрадзіліся да лукашызма. Бо каб тым адраджэнскім наскокам наступілі б на мову, то загубілі б эканоміку. Пару дзён таму на сайце Таварыства белмовы пакінуў пытанне: "На фіга ўніверсітэт?" Сапраўды, нават калі на яго мільёны $ знойдуцца, на фіга ён увесь такі нацыянальны? На фіга чарговы адраджэнскі пшык?
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-03 19:42:08
"...працэс русіфікацыі не спыняецца."

Пару слоў пра русіфікацыю. Як вы ўжо даўно зразумелі, я не гуманітарый. Я тэхнар. Ну і крыху чуў пра матэматыку. Дык вось нас беларусаў на Беларусі 10/12, рускіх 1/12, астатнія грамадзяне таксама 1/12 з ліку ўсіх грамадзян РБ. Ва ўладзе куды не кінь падручнікам белмовы абавязкова ў беларуса ці беларуску ксёнжка пападзе. Дык хто каго русіфіцыруе?

Прыгожыя графікі намаляваў аўтар. Нават мая сляза скацілася на клаву. Я такія ж фламастары хачу.

P.S. Адпачніце змагары ад мяне. Паеду на рускія могілкі, дзе пахавана мая жонка-беларуска. На тых рускіх могілках (царква там руская) пахаваны ЎВЕСЬ САВЕЦКІ САЮЗ штата Нью Ёрк побач з магілай маёй жонкі. Муж дваюраднай сястры маёй дачкі латыш прайшоўся па тых рускіх могілках і кажа: "Вось такія-та прозвішчы латышскія прачытаў. Тут і латышы пахаваныя." Такая русіфікацыя ў паўгадзіне ад NY на аўто. Але паеду на поездзе. Ад майго дома ў Бронксе да тае русіфікацыі дзве гадзіны на амера трэйне і аўтобусе.