У палітвязняў пачалі патрабаваць кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на пратэстах

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна пачалі разглядаць грамадзянскія пазовы першага намесніка пракурора Мінска ў інтарэсах «Мінсктранса» да палітзняволеных Лявона Халатарана і Арцёма Саўчука аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды, нанесенай злачынствам», паведамляюць праваабаронцы.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Лявон 13 чэрвеня пачаў адбываць пакаранне па ч.1 арт. 342 КК — 2 гады «хіміі» ў вёсцы Сушкі ў Брэсцкай вобласці. Арцём адбывае пакаранне па ч.2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках») — 4 гады ўзмоцненага рэжыму ў шклоўскай калоніі №17.  

Справы палітвязняў сёння разглядаў суддзя Мікалай Багамякаў. Пазоў да Арцёма складае 21 839 рублёў, да Лявона — 6 126 рублёў. Але суд па справе Халатрана не адбыўся сёння. Суддзя Багамякаў аб’яднаў яго справу з іншым палітвязнем — Сяргеем Брылём, асуджаным па ч.1 арт. 342 КК на 3 гады «хіміі». Разгляд пазова перанакіраваны ў суд Заводскага раёна — час пакуль невядомы.

Справу Арцёма Саўчука пачалі разглядаць сёння, але потым абвясцілі перапынак на месяц — да 20 ліпеня.

Таксама вядома, што 7 і 16 чэрвеня разглядалі аналагічны пазоў да палітзняволенага Арцёма Хвашчэўскага, але разгляд справы перанеслі ў суд Савецкага раёна. Арцём ужо адбывае пакаранне па ч.1 арт. 342 КК — 1 год у наваполацкай калоніі №1.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: