У Пінску аб'явілі каранцін

На ўсёй тэрыторыі горада з 14 студзеня дзейнічае каранцін праз шаленства жывёл.
Чатыры выпадкі шаленства ў жывёл у Пінску за апошнія некалькі месяцаў прывялі да прыняцця неадкладных мер. Пры абставінах, якія склаліся дзейнічаць трэба хутка, выразна і зладжана і не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі па горадзе, паведамляецца на сайце Пінскага гарвыканкама.

Партал «Першы рэгіён» зазначае, што з чатырох выпадкаў захворванне было выяўлена ў двух дзікіх жывёл (янот і ліса) і двух хатніх жывёл (сабак). 

Прыняты план па прадухіленні распаўсюджвання смяротнага віруса. Сярод асноўных мер прафілактыкі і абароны ад шаленства на першым месцы стаіць вакцынацыя хатніх жывёл. Уладальнікам сабак, котак, іншых жывёл нагадваюць пра неабходнасць прышчапіць іх у ветэрынарных установах горада.

Акрамя таго, спецыялісты раяць пазбягаць кантактаў з дзікімі і бяздомнымі жывёламі (не трэба іх гладзіць, браць на рукі, гуляць, карміць). Пры выяўленні безнаглядных жывёл або іх трупаў варта неадкладна паведамляць у службу адлову ЖКГ.

Як удакладняе «Радыё Рацыя», у Пінску ўжо ёсць ахвяры – мясцовую жыхарку пакусаў свойскі сабака, які, як паказаў аналіз, быў хворым. 

Верагодна, што Пінск застанецца неспрыяльнай зонай з-за шаленства жывёл напрацягу двух месяцаў.  

Раней каранцін з-за шаленства быў уведзены ў трох населеных пунктах Кобрынскага раёна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: