У Пінску ў анкалагічным дыспансеры зрабілі нечаканую знаходку

У Пінску ў анкалагічным дыспансеры зрабілі нечаканую знаходку. Там знайшлі кій, які канструктыўна падобны на замаскіраваную рапіру XVIII стагоддзя, паведамляе Еўрарадыё
Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Яго перадалі міліцыі, паведамляе sudexpert.gov.by.

Кій заўважыў хтосьці з персаналу дыспансера. Мяркуецца, што яго нехта забыўся забраць. Магчыма, кій сапраўды выкарыстоўвалі ў якасці дадатковай апоры, але ён пры высоўванні з корпуса можа ўяўляць сабой "атыпічную зброю". Эксперты Пінскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз вывучылі знаходку і прыйшлі да высновы, што насамрэч яна халоднай зброяй не з'яўляецца. Кій-рапіра быў выраблены на заводзе, але ў канструкцыю былі ўнесены змены.

Мясцовыя эксперты ніколі не бачылі такі незвычайны асобнік. Пінская міліцыя праводзіць праверку — спрабуе знайсці гаспадара.

Знаходка / sudexpert.gov.by/ru/brest-listnews.html

Знаходка / sudexpert.gov.by/ru/brest-listnews.html


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: