
Акцыя ў Пінску
Удзельнікі акцыі паабяцалі начальніку Пінскага ГАУСа, што тады не разыйдуцца і будуць ночыць на плошчы. Пасля гэтага, праваахоўнікі выпусцілі Алеся Рамановіча і Ігара Салаўя, а Дзмітрыя Тарасюка пакінулі ў аўтазаку, бо ў яго не было пры сябе аніякіх дакументаў. Тады людзі прапанавалі, каб з Тарасюком паехала два прадстаўніка пінскай Плошчы і пасля высвятлення асобы, яго адпусцяць пад словы дэлегатаў пінскай Плошчы. Міліцыя на гэта пагадзілася. Таксама аднаму з удзельнікаў стала кепска і яму выклікалі хуткую. У суправаджэнні з ім паехала два праваахоўніка.
Людзі разыйшліся, начальнік Пінскага ГАУСа Валерый Сарочанка паабяцаў, што ніякага пераследу больш не будзе.