Akute, :B:N:, NaviBand і Dzieciuki выступяць на 5-годдзі Symbal.by

У пятніцу, 23 жніўня, адбудзецца бясплатны фестывалі Symbal.by Fest, прысвечаны Дню народзінаў крамы Symbal.by.
Па словах арганізатараў фестывалю, яны вырашылі зрабіць акцэнт на беларускамоўных гуртах. У лайнапе фестывалю гурты  Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki. Свята пройдзе ў папулярнай мінскай прасторы "Пясочніца" (вул. Куйбышава, 45). Уваход на мерапрыемства — вольны.

У праграме:

— выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў: Akute, :B:N:, NaviBand, Dzieciuki,
— прэзентацыя Марыяй Ермаковай, удзельніцай беларускага нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019», песні «Вятры»,
— прэзентацыя новай калекцыі цішотак,
— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны,
— фуд-корт «Пясочніцы» з напоямі і смачнай вулічнай ежай.

Марыя Ермакова, удзельніца нацыяльнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне-2019». Да конкурса, які адбудзецца ў лістападзе ў Польшчы, Марыя пераклала сваю конкурсную песню «Вятры» на ўсе славянскія мовы краін-удзельніц. На свяце ў «Пясочніцы» Марыя выканае беларускі варыянт сваёй песні.

Вясною магілёўскі гурт Akute прэзентаваў свой новы пяты альбом, а 23 жніўня мы разам з вамі будзем танчыць пад іх бязлітасны дэнс.

Гарадзенскі гурт Dzieciuki ў верасні прэзентуюць свой новы альбом «Радыё Гародня». На фэсце прагучаць як новыя песні, так і самыя папулярныя хіты гурта!

З гуртом NaviBand крама сябруе шмат гадоў і падтрымлівала Ксюшу і Арцёма падчас падрыхтоўкі і ўдзелу ў Еўрабачанні. Некалькі дзён таму NaviBand паведамілі, што ўжо запісалі новы альбом.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!