У пятніцу мінскіх тусоўшчыкаў вернуць дадому да 00:00

У Сусветны дзень адказнага спажывання піва — 14 верасня — «Аліварыя» запусціць бясплатныя аўтобусы ад самых барных вуліц Мінска ў аддаленыя спальныя раёны.


Шэсць маршрутных таксі «Аліварыя-лайнс» адправяцца ад Зыбіцкай, Рэвалюцыйнай і Кастрычніцкай па «зялёнай», яшчэ не пабудаванай галінцы метро, каб вярнуць да 00:00 дадому тых, хто ўмее весяліцца адказна: да паўночы і з нулём праблем на наступны дзень.

Дзень адказнага спажывання піва (Global beer responsibility day) адзначаюць штогод у сярэдзіне верасня. Гэтая маштабная акцыя заклікана прыцягнуць увагу да культуры піцця — ад колькасці куфляў у пабе за адзін вечар да «забароны» заседжвацца пасля паўночы. Мерапрыемствы праходзяць у 62 краінах, у тым ліку ў Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, а з 2015 да акцыі далучылася Беларусь, дзе культуру адказнага спажывання піва дапамагае фармаваць піваварная кампанія «Аліварыя».

«У Мінску за мінулы год адкрылася больш за 100 новых устаноў, беларусы з нецярпеннем чакаюць пятніцу і плануюць сапраўдныя марафоны па барах, — распавядае Наталля Жук, вядучы спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях «Аліварыі». — 14 верасня, у Дзень адказнага спажывання піва, «Аліварыя» нагадае ўсім, што забаўляцца трэба разумна, а адзін са спосабаў кантраляваць сябе — не заседжвацца з куфлем піва пасля 00:00. Мы запускаем шэсць аўтобусаў «Аліварыя-лайнс» ад трох самых тусовочных вуліц і прапануем усім у гэты дзень з камфортам вярнуцца дадому крыху раней, каб адпачыць не менш за 8 гадзін, а на наступны дзень — ажыццявіць усе, што было запланавана. Адпраўленне ў 23.00.

Маршрутныя таксі будуць чакаць адказных пасажыраў на прыпынку «Станцыя метро «Няміга» з боку Зыбіцкай, на стаянцы каля завода МЗОР (будынак з партрэтам мэра Чапскага на Кастрычніцкай) і на прыпынку «Раманаўская слабада», што ў 100 метрах ад вуліцы Рэвалюцыйнай. Пасадка будзе ажыццяўляцца па жывой чарзе, у кожным аўтобусе па 20 мяккіх сядзячых месцаў.

Ездзіць «Аліварыя-лайнс» будзе па «зялёнай» лініі метро, першая чарга будаўніцтва якой завершыцца толькі да 2020 года. Пры руху аўтобус будуць рабіць прыпынку менавіта там, дзе з’явяцца новыя станцыі. У Зялёным Лузе «канцавой» стане скрыжаванне вуліцы Усходняй і Шырокай, у Курасоўшчыне — прыпынак «Слуцкі гасцінец», што на скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага.

Даведацца маршрут і дакладнае месца адпраўлення «Аліварыя-лайнс» можна і ў сталічных барах. За адказнае спажыванне ў гэты дзень выступяць адразу 25 устаноў Зыбіцкай, Кастрычніцкай, Рэвалюцыйнай. Яны дапоўняць сваё меню інфармацыяй пра Дзень адказнага спажывання і акцыі ад «Аліварыі», а роўна ў 00:00 зробяць музыку цішэй, каб нагадаць усім наведвальнікам пра важнасць адказнага спажывання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: