У пятніцу ў Польшчу і Літву не пусцілі больш за 200 мігрантаў

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 174 спробы незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе памежная служба Польшчы. Былі затрыманы 10 мігрантаў: 5 з Ірака і 5 з Афганістана.

За дапамогу ў перасячэнні мяжы затрымалі 10 замежнікаў. Гэта трое грамадзян Грузіі, па двое — Германіі, Ірака і Украіны і адзін — Афганістана. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Замежнікам, якія дапамагаюць у незаконным перасячэнні мяжы, выдаецца рашэнне, якое абавязвае іх вярнуцца пад пагрозай неадкладнага выканання. Іх прымусовы выезд у краіну паходжання арганізуецца на працягу 48 гадзін. Акрамя таго, ім забаронены ўезд у Шэнген на 5 гадоў, паведамляе польская памежная служба.

Літоўскія памежнікі з паўночы пятніцы да суботы не прапусцілі каля сарака мігрантаў з Беларусі, піша Delfi. У чацвер іх было каля 50, у сераду — каля 40, у аўторак — каля 20, а ў панядзелак — каля 30. Паведамляецца, што ў пятніцу ніхто не трапіў у краіну нелегальна.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: