У Полацку затрымалі прафсаюзнага лідара Віктара Стукава

17 снежня ў 14-00 каля свайго дома ў Полацку затрыманы Віктар Стукаў, старшыня КРК Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), журналіст і праваабаронца. Фармальнай падставай для затрымання стаў нібыта няправільны пераход вуліцы. Праз 3 гадзіны было заяўлена, што яго не адпусцяць.


Віктар з’яўляецца таксама старшынёй першаснай арганізацыі працаўнікоў ААТ «Полацк-Шкловалакно» СПБ. Пярвічка ў апошні год падвяргаецца масіраванаму пераследу з боку адміністрацыі прадпрыемства і мясцовага райвыканкама. Дырэктар прадпрыемства пазбавіў першасную арганізацыю арандаванага памяшкання. Полацкі міжраённы аддзел прымусовага выканання наклаў арышт на рахунак прафсаюза на буйную суму. 13 кастрычніка выканкам незаконна пазбавіў першасную арганізацыю рэгістрацыі. Цяпер да пераследу прафсаюзнай арганізацыі ўлады дадалі асабісты пераслед прафсаюзнага лідара з дапамогай рэпрэсіўнага апарата. 


Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў лічыць недапушчальным пераслед прафсаюзнага лідара Віктара Стукава і патрабуе яго неадкладнага вызвалення. БКДП заклікае Міжнародныя і нацыянальныя прафсаюзныя арганізацыі далучыцца да нашых патрабаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: