У «Прабегу цвярозасці» ў Гродне ўдзельнічала больш за 500 чалавек. Гэта рэкорд!

Шосты год запар гродзенцы адзначаюць Новы год «Прабегам цвярозасці». У 2020 годзе 1 студзеня на старт выйшла больш за 500 чалавек. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсе гады, піша hrodna.life.
На “Прабегу цвярозасці” гродзенцам трэба было пераадолець дыстанцыю ў 4,3 км па Сцежцы здароўя. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі.

Першы такі забег прайшоў у 2014 годзе і сабраў 60 удзельнікаў. У 2019 годзе на мерапрыемстве было зарэгістравана ўжо больш за 350 чалавек. 



Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: