У праваслаўных вернікаў Вялікі, або Чысты, чацвер

У праваслаўных вернікаў Вялікі, або Чысты, чацвер – у гэты дзень Царква ўзгадвае Тайную вячэру, на якой Хрыстос увёў сакрамант Святога Прычасця, здзейсніў абмыванне ног сваіх вучняў. Таксама ўзгадваецца здрада Іуды ды арышт Хрыста.

«Надышоў час духоўнага ачышчэння і ўзмоцненай малітвы», — адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка:

— Праца і змаганне — гэта праца над сабой, над тым, каб ачысціць сябе ад грахоў, ад тых слабасцей, якія ёсць у душы чалавека. І змагацца са спакусай ад Лукавага, каб яму супрацьстаяць.

Па народнай традыцыі, у апошні чацвер перад Вялікаднём абавязкова наводзілі чысціню: прыбіралі ў хаце і на падворку, мыліся.

Вернікі лічаць, што ў гэты дзень вада валодае адмысловымі ўласцівасцямі, здольнымі ачысціць дух і аздаравіць цела.

Але, паводле царкоўнага статуту, галоўнае клапаціцца пра ўнутраную чысціню, каб сустрэць вялікае свята са светлымі думкамі і шчырым сэрцам.

«Беларускае Радыё Рацыя»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: