У псіханеўралагічным доме-інтэрнаце кралі паліва і прымушалі хворых працаваць

Мазырская фінансавая міліцыя разам з Дзяржкантролем правяла праверку ў дачыненні да дырэктара Мазырскага псіханеўралагічнага дому-інтэрнату. Па яе выніках узбуджаныя крымінальныя справы.

Следчыя высветлілі, што дырэктар аддаваў незаконныя ўказанні падначаленым аб унясенні ў дарожныя аркушы недакладных звестак аб выкарыстанні дызельнага паліва. У выніку выкрадзена амаль 690 літраў паліва на суму каля 890 рублёў. Таксама дырэктар прысвоіў сабе газавую пліту, якая належала дому-інтэрнату, паведамляе сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Акрамя гэтага дырэктар дому-інтэрнату выкарыстоўваў для працы на сваім лецішчы недзеяздольнага чалавека, які пражываў у інтэрнаце. Па распараджэнні дырэктара бясплатнага працаўніка прывозіў або кіроўца, або сам дырэктар.

Кіраўніка дому-інтэрнату затрымалі, распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 і ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), а таксама па ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: