У Расіі не знайшлося месца для расіянаў замежжа? Форум расійскіх суайчыннікаў пройдзе ў… Мінску

МЗС Расіі сумесна з пасольствам Расіі ў Беларусі збіраецца правесці Міжнародны форум расійскіх суайчыннікаў у Мінску. Пра гэта распавёў дырэктар Дэпартамента па працы з суайчыннікамі МЗС Расіі Аляксандр Нурызадэ.

Ілюстрацыйнае фота

Па яго словах, у мерапрыемстве пад назвай «22 чэрвеня 1941 года. Перамога будзе за намі!» плануюць прыняць удзел каля 90 прадстаўнікоў расійскіх дыяспар, якія пастаянна пражываюць у 44 краінах. Збор прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і прызначаны на 20 чэрвеня, паведамляе REFORM.by.

Удзельнікі форуму таксама хочуць прыняць удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці раніцай 22 чэрвеня.

Вельмі дзіўна, што для «расійскіх суайчыннікаў» не знайшлося месца ў самой Расіі, і яны вымушаныя збірацца за яе межамі, у Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: