У рэстаран «Поедем, поедим» прыехаў Леанід Якубовіч

Расійскага тэлевядоўцу на ўездзе ў рэстарацыю ля мемарыялу Курапаты сфатаграфавалі ўдзельнікі Курапацкай варты.
Фота ўдзельнікаў Курапацкай варты

Фота ўдзельнікаў Курапацкай варты

Увечары 20 ліпеня ў рэстаран «Поедем, поедим» сталі з'язджацца аўтамабілі, у тым ліку і лімузін на расійскіх нумарах.

«У Курапатах збіраюцца гуляць нейкае вяселле. Кажуць, што быццам «полецуднік» Якубовіч будзе тамадой», паведамляе тэлеграм-канал «Абарона Курапатаў».



Таксама ўдзельнікі Курапацкай варты даслалі «Новаму Часу» фотаздымак, на якім бачна, што ў аўтамабілі на тэрыторыі «Поедем, поедим» сядзіць чалавек, вельмі падобны да расійскага тэлевядучага Леаніда Якубовіча.

Фота ўдзельнікаў Курапацкай варты

Нагадаем, раней паведамлялася, што Леанід Якубовіч ужо наведваў рэстаран.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: