У рэжыме ізаляцыі ад Літвы. Беларусь выпрабоўвае свае энергасістэмы

Беларусь адключыла транспамежныя ЛЭП з Літвой.
Фота Reform.by

Фота Reform.by

У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы ў рэжыме ізаляцыі ад Літвы. Адключаныя транспамежныя лініі электраперадач паведамляе Reform.by.

Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, выпрабаванні патрэбныя, каб праверыць надзейнасць працы энергасістэмы з улікам планаў краін Балтыі выйсці з кальца БРЭЛЛ з наступнай сінхранізацыяй сетак з астатняй часткай Еўрасаюза.

У рамках 24-гадзінных выпрабаванняў адключаюцца высакавольтныя лініі, вядзецца назіранне за рэжымам працы энергасістэмы, а затым лініі будуць ўключаюцца з захаваннем патрабаванняў бяспекі. Аналагічныя выпрабаванні будуць праведзеныя таксама 11 красавіка.

Працы ўзгодненыя з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: