У РНПЦ дзіцячай анкалогіі спыненыя аперацыі — праз рэпрэсіі і covid

Як паведамляе тэлеграм-канал беларускіх медыкаў belxalat, аперацыі перанесены, вырабляюцца толькі пастаноўкі ЦВК.

ілюстрацыйнае фота


З 5 аперацыйных медсясцёр працуе адна. У траіх іншых медсёстраў выяўлены каронавірус. Яшчэ адна, Жанна Вашкевіч, аперацыйная медсястра РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з 30-гадовым стажам, адбывае адміністрацыйны арышт у Магілёўскай турме.

«Нелегітымная ўлада спрыяе страйку: саджае медыкаў, не забяспечвае СІЗамі і належнымі ўмовамі працы», — гаворыцца ў паведамленні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: