У Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук

У Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук. Хлопчыка назвалі Раман. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў літаратуразнавец Сяргей Шапран.

На фотаздымку Глеба Лабадзенкі Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай.

На фотаздымку Глеба Лабадзенкі Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай і ўнучкай Дамінікай.


"Добрая навіна: у Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук. Бацькі назвалі хлопчыка Раманам, — напісаў Сяргей Шапарн. — Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што пачуваецца дужа шчаслівай і шкадуе толькі аб адным — што гэтага дня не дачакаўся Барадулін, які ўсё жыццё хацеў, каб у сям’і быў хлопчык, але нараджаліся адны дзяўчынкі — дачка Ілона, унучка Дамініка.

Падчас апошняй нашай з ім вялікай гутаркі ў лютым 2014-га дзядзька Рыгор казаў: «Мне заўсёды хацелася вялікай сям’і, бо без сям’і мы — нічога. Мая мама, светлая ёй памяць, гаварыла, калі я быў яшчэ малады: “Каб быў з доўгай барадой і каб у цябе было многа ўнукаў, якія б цягалі цябе за бараду і мясілі табе клёцкі”. “Мясіць клёцкі” — так у нас звычайна казалі, калі нехта нязлосна мясіў цябе кулачкамі ў жывот…»

З нараджэннем, Раман! Як звычайна казаў твой прадзед, хай табе шчасціць і хай Бог бачыць цябе".

"Новы час" далучаецца да віншаванняў!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: