У Самахвалавічах на велізарнай патэльні пасмажылі 380 кг бульбы (фота)

На фестывалі-кірмашы «Беларуская восень. Бульба. Плён. Гародніна» у Самахвалавічах пасмажылі 380 кг бульбы на велізарнай патэльні
Фота Onliner.by

Фота Onliner.by


У цэнтры ўвагі гасцей кірмашу была чыгунная патэльня дыяметрам 3 м.

«На патэльні рабілася 380 кг бульбы, 30 кг цыбулі, а для поджаркі было выкарыстана 26 л сланечнікавага алею. Сама патэльня важыць 2,5 т. Для таго каб яна нагрэлася на самаробнай печы, трэба 30-40 хвілін, потым можна гатаваць. Гатунак бульбы, які паспрабаваў кожны жадаючы, — вядомы ў Беларусі «скарб», — распавяла загадчыца лабараторыі біяхімічнай ацэнкі бульбы НПЦ НАН па бульбаводстве і плодаагародніцтве Людміла Казлова.

Паводле БелТА


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: