У Санкт-Пецярбургу загінуў блогер з Беларусі

У расійскім Санкт-Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер Павел Ш. Ён здымаў ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі. Дзеля гэтага Павел спусціўся у каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў.

Ноччу 27 ліпеня 40-гадовы блогер разам з дыгерам Аляксеем спусціўся ў каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў. У 4 ранку мужчыны перасталі выходзіць на сувязь. Сябра блогера забіў трывогу і вызваў ратаўнікоў, паведамляе Телеграм-канал Mash.

Іх знайшлі на дне калектара. Меркавана, Павел упаў з вышыні. 33-гадовы дыгер таксама загінуў. Хутчэй за ўсё, яму не хапіла кіслароду.

«На сваім канале я мару і веру, што раней ці пазней я прыду да сваёй мары зняць мастацкі фільм, а пакуль гэта мая дарога - Дарога да фільму. Я лічу і дакладна ведаю, што на гэтай планеце няма аніводнага нецікавага чалавека, жыццё кожнага чалавека на гэтай планеце вартае альбо кнігі альбо фільму. Будзем лічыць, што гэта дэвіз Road to film», – гаворыцца да апісання каналу.

Найбольш папулярнае відэа Паўла, пра падземную Маскву, сабрала 4,5 мільёна праглядаў.

Паводле b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!