У сеціве з’явілася база дадзеных аўто наведвальнікаў «Поедем, поедим»

База дадзеных створана на падставе фота- і відэафіксацыі ўдзельнікамі Курапацкай варты транспартных сродкаў усіх наведнікаў, пастаўшчыкоў, персаналу і абслугі забаўляльняга комплексу.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Пра намеры апублікаваць і надаць Базе статус адкрытага доступу лідар Курапацкай варты Павел Севярынец і журналіст Дзяніс Івашын заявілі яшчэ падчас прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка. Таксама яны паведамілі, што актывісты Варты пакідаюць за сабой права апублікаваць і персанальныя дадзеныя ўдзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мемарыялу Курапаты.

Маніторынг дзейнасці рэстарацыі адбываецца практычна з моманту яе адкрыцця і пачатку сёлетняй Варты абароны Курапатаў. Базу дадзеных распачынае запіс паводле фіксацыі, зробленай яшчэ 1 чэрвеня. Рэгіструюцца аўтамабільныя нумары, маркі і мадэлі аўто, колер і тып кузава. Апроч гэтага, у базу трапляюць усе аўтамашыны службаў таксі, якія падвозяць або забіраюць наведнікаў ці працаўнікоў комплексу.

Уся атрыманая інфармацыя апрацоўваецца, верыфікуецца і аналізуецца. З дапамогай крыніц адкрытага доступу (OSINT) выяўляюцца і ідэнтыфікуюцца асобы наведнікаў, інфармацыя пра якіх зводзіцца ў закрытую частку базы дадзеных, мэтазгоднасць публікацыі якой таксама разглядаецца.

«Усе наведнікі, усе пастаўнікі, абслуга і персанал — заносяцца ў базу дадзеных. Усе, хто свядома туды ідзе, — а трэба зазначыць, што абаронцы тлумачаць, што гэта за месца, што тут адбываліся расстрэлы людзей, што тут расстрэльныя яміны. Людзі ідуць свядома, пасля гэтага патрапляюць у базу дадзеных. Трэба зазначыць, што досыць шмат людзей, калі чуе, што чалавек будзе зафіксаваны і патрапіць у гэтую базу, разварочваюцца і сыходзяць», — падкрэсліў Дзяніс Івашын.

На гэты момант у базе зведзена інфармацыя пра звыш за 1100 фіксацый, фігуруць больш за 650 транспартных сродкаў. Сярэдняя колькасць наведвання рэстарацыі — 9 машын кліентаў на дзень.

Збудаваны у ахоўнай зоне Курапатаў рэстарацыйна-забаўляльны комплекс «Поедем, поедим» паступова ператвараецца ва ўстанову клубнага тыпу для актыўных праваднікоў ідэалогіі «русского мира».

— Мы выяўляем тых людзей, якія з радасцю будуць вітаць расійскую агрэсію, мы фіксуем дзясяткі людзей у майках з Пуціным альбо прыхільнікаў «русского мира». Курапаты — гэта надзвычай важная, можа зараз нават ключавая кампанія, — зазначае Павал Севярынец.

Стваральнікі базы падкрэсліваюць, што кожны, хто свядома (або не) карыстаецца паслугамі, пастаўляе прадукты, працуе ці абслугоўвае забаўляльна-рэстарацыйны комплекс «Поедем, поедим», павінен разумець, што ўдзельнічае ў арганізаванай кампаніі дыскрэдытацыі і дэсакралізацыі Народнага мемарыялу Курапаты. Таксама ён павінен ўсведамляць, што выключна праз свае дзеянні ён будзе падлягаць грамадскай кампаніі астракізму. У выпадку, калі гэта прадстаўнік бізнес-колаў, на яго актывы будуць пашыраныя дзеянні ўсеагульнага байкоту, што непазбежна адаб’ецца на дзелавой рэпутацыі.

Урочышча Курапаты — адно з цэнтральных месцаў у Беларусі, дзе савецкія карныя ворганы НКВД здзяйснялі масавыя расстрэлы мясцовага насельніцтва. Паводле розных ацэнак колькасць забітых тут можа сягаць ад 30 да 250 тысяч чалавек. Гэта без перабольшвання — найвялікшае мемарыялізаванае сведчанне генацыду беларускага народу і наяўны доказ аднаго з самых жахлівых злачынстваў таталітарных рэжымаў у гісторыі чалавецтва.

Актывісты Варты абароны Курапатаў заклікаюць патрыётаў Беларусі далучацца штодня з 12.00 да 24.00 і дапамагаць фіксаваць наведвальнікаў рэстарацыі і дамагацца яе закрыцця, а таксама здзяйсняць грамадскі кантроль за спробамі знішчыць манументальную кампазіцыю Народнага мемарыялу.

Паводле informnapalm.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-26 19:45:28
Номера авто могут и поменятся. Пора отпечатки пальцев у наведвальнікаў браць.
  • Саўка
  • 2018-10-26 21:07:02
Дык жа дзякуючы базе дадзеных, ніхто й купіць аўто з захаваньнем нумароў, гаспадар якіх "засьвяціўся":) Таму, мяняй не мяняй, але ла*но яно і ў Афрыцы!..
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-26 21:50:53
Саўка? А дзе Грышка?

А калі сур'ёзна то гэта справа (запіс нумароў) ПУСТЫ ЗАНЯТАК ад няма чаго рабіць. Я нагадаю, што пару дзясяткаў гадоў таму, змагары складалі спісы ЎСІХ УСІХ УСІХ хто так ці інакш быў датычны да нейкі' там міліцыянтскіх-судовых і іншых спраў чыноўнікаў, у тым ліку з выбарамі-ня выбарамі. І што? Пустое.

Некалі я быў па вушы бел-чырвона-белым. І вось ва Ўруччы збіралі подпісы за адстаўку Лукашэнкі (мо 1994-95 ці 96 год - не памятаю дакладна). Дык я ТАДЫ ЎЖО ў той момант насторожился и не подписал, почувствовав б-ч-б ПУСТОТУ. Тое ж самае з гэтымі нумарамі аўто. Сто пудоў.
  • Аляксандр
  • 2018-10-27 22:56:35
Опять ты здесь?))) Не нравится Б-Ч-Б?))) И только-то. Носи оранжево-чёрную ленточку и гордись. Деды ж воевали.))) Ты, правда, к войне этой отношения никакого не имеешь, но круглогодично гордиться имеешь право! Таких у нас с ленточками много ездит-своих-то заслуг никаких, так хоть дедовские... И почему вам слово" змагар" так не нравится всем?)) Толстовцы, что ли? Непротивление злу насилием? Вероятнее всего-терпилы просто.))) Умора!
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-28 10:24:37
Дзяды мае не ваявалі ў Вялікую Айчынную. Але дзеда па маці тады ж не стала. Пасля таго як прыйшла Чырвоная Армія тату (яму ў жніўні 1944 споўнілася 17) забралі ў войска. Ён таксама не ваяваў, а йшоў за арміяй у абозе, дайшоў да Берліна, дзе праслужыў да 1949 года і вярнуўся ў Мінск, сустрэў маю маці і яны ў 1951 зляпілі мяне вам на радасць.

Рускія георгіеўскія стужкі мяне не калышуць, а беларускія (прыўладныя чырвона-зялёныя) не падабаюцца.

"Не нравится Б-Ч-Б?"

Справа не ў ндравіцца-не ндравіцца, а ў тым што гэта быў сцяг паліцаяў у 1941-44, і таму яго ніколі не будзе на Беларусі. А быў ён з-за палітычнай памылкі і няведання народам нашай гісторыі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-28 10:25:58
Дзяды мае не ваявалі ў Вялікую Айчынную. Але дзеда па маці тады ж не стала. Пасля таго як прыйшла Чырвоная Армія тату (яму ў жніўні 1944 споўнілася 17) забралі ў войска. Ён таксама не ваяваў, а йшоў за арміяй у абозе, дайшоў да Берліна, дзе праслужыў да 1949 года і вярнуўся ў Мінск, сустрэў маю маці і яны ў 1951 зляпілі мяне вам на радасць.

Рускія георгіеўскія стужкі мяне не калышуць, а беларускія (прыўладныя чырвона-зялёныя) не падабаюцца.

"Не нравится Б-Ч-Б?"

Справа не ў ндравіцца-не ндравіцца, а ў тым што гэта быў сцяг паліцаяў у 1941-44, і таму яго ніколі не будзе на Беларусі. А вярнуўся ён у 90-я з-за палітычнай памылкі і няведання народам нашай гісторыі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-28 11:03:03
"Толстовцы, что ли? Непротивление злу насилием? Вероятнее всего-терпилы просто."

Какая-то непонятная для меня каша. Кто толстовцы? Что зло? Лукашизм зло, что ли? Дык тебе ж б-ч-б СМИ сказали почти 25 лет назад, что Лука это диктатура и зло, вот ты мне эту пропаганду здесь и впариваешь. А сказали они так на американской Свабодзе, потому что если бы сказали, что у нас белорусская демократия (то есть своя особенность строения белорусского государства в первые минуты его создания), то амеры повыганяли б с той Свабоды всех змагароў-сапраўдных демократов и они, вместо стояния 25 лет с протянутой рукой у амеро кассы за американскими деньгами, вагоны бы в Минске на Товарной станции разгружали. А так за амеро бабки у амеро кассы пропагандонят таким как-ты бел-чырвона-белым про диктатуру и недемократию на Беларуси.