У Серабранцы на мірную акцыю супраць гвалту сілавікоў выйшлі сем’ямі (ФОТА)

Жыхары мінскага мікрараёна выцягнуліся ў ланцуг уздоўж праспекта Ракасоўскага ад крамы «Палессе» да рынка «Серабранка» і нават трохі далей. 

Прыйшлі людзі самага рознага ўзросту: ад юнакоў і дзяўчат да пенсіянераў. Многія далучыліся да акцыі цэлымі сем’ямі. Было шмат дзетак. Месцічы трымалі ў руках белыя і чырвоныя балонікі, кветкі, белыя стужачкі. Дзе-нідзе луналі б-ч-б сцягі.

Можна адзначыць высокую арганізацыю жыхароў Серабранкі. Паўсюль стаяла пітная вада. Людзі прыносілі пачастункі. Мужчыны прыглядалі, каб не было правакацый.

Кіроўцы аўтамабіляў віталі Серабранку клаксонамі. У грамадзе панаваў прыўзняты настрой. Колькасць удзельнікаў можна ацаніць ў болей за 500 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: