У сквер «Котаўка» зноў прыйшлі з бензапіламі

На сайце адміністрацыі Савецкага раёна Мінска з'явілася інфармацыя пра тое, што ў скверы «Котаўка» павінны выдаліць 11 небяспечных дрэў.

Гэта інфармацыя выклікала непаразуменне ў актывістаў і мясцовых жыхароў, бо, згодна адказу на зварот «зялёных» аб уліку аб'ектаў расліннага свету ад лістапада 2016 года, у Котаўцы «дрэў у неналежным якасным стане не выяўлена».


Зялёны партал звярнуўся за каментаром да намесніка дырэктара «Зеленбуда Савецкага раёна горада Мінска» Дзмітрыя Гарэльскага. Аднак адказ атрымаць так і не атрымалася з-за занятасці супрацоўнікаў прадпрыемства.

Як удалося высвятліць мясцовым жыхарам, 11 дрэў прызнаныя «сухімі». Пры гэтым даведацца, чаму ў лістападзе мінулага году такіх насаджэнняў не выявілі, засталося невядомым.

Супрацоўнікі «Зеленбуда» пачнуць пілаваць ужо ў чацвер, 9 сакавіка. Раніцай 7 сакавіка яны высеклі дрэвы, якія засталіся пасля барацьбы за сквер зімой.

Па словах каардынатаркі юрыдычнай службы Таварыства «Зялёная сетка» Марыны Дубінай, у адпаведнасці з артыкулам 37 Закона «Аб раслінным свеце» на кожнае дрэва трэба мець заключэнне аб прызнанні яго небяспечным, а таксама фотафіксацыю прычын выдалення.

У сваю чаргу прадстаўнікі Зялёнай сеткі збіраліся звярнуцца ў раённы «Зеленбуд», каб упэўніцца ў наяўнасці такога заключэння. Аднак паказаваць дакументы «зялёным» адмовіліся, прапанаваўшы напісаць пісьмо па гэтаму пытанню.

Дарэчы, 21 лютага бягучага года ў скверы «Котаўка» праводзілася санітарная абрэзка дрэваў.

Нагадаем, што яшчэ да вынясення канчатковага рашэння аб спыненні будаўніцтва ў Котаўцы мясцовыя жыхары разам з экалагічнымі актывістамі і прадстаўнікамі «Мінскай урбаністычнай платформы» ўзяліся за распрацоўку плана добраўпарадкавання сквера.

ЗЯЛЁНЫ ПАРТАЛ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: