У Слоніме памёр грамадскі лідар Іван Шэга

Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме памёр вядомы доктар і грамадскі дзеяч Іван Шэга

4 кастрычніка адышоў у лепшы свет  вядомы доктар і грамадскі дзеяч, заснавальнік недзяржаўнай установы „Шэгамедкансульт”, каардынатар Слонімскага грамадскага цэнтра, былы дэпутат Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003-2007 гадоў Іван Шэга.

Івану Шэгу было 63 гады. Родам ён быў з вёскі Валеўка Наваградскага раёна. Скончыў Валеўскую сярэднюю школу, а потым Мінскі медыцынскі інстытут. З 1980 года жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме.

 

Івана Шэгу ў Слоніме ведалі ўсе. Гэта быў прыгожы, інтэлігентны, адукаваны і нястомны ва ўсіх справах чалавек.

У апошнія дваццаць гадоў ён актыўна займаўся палітыкай, з’яўляўся сябрам Сойму партыі БНФ, яго хваляваў лёс Беларусі і свайго народа. 

Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і паспеў выдаць асобнай кнігай «Пра краіну і пра нас», якая сёлета выйшла з друку ў Мінску. 

Дэмакратычная Беларусь згубіла яшчэ аднаго свайго адданага сябра, якога нам так будзе не хапаць. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл шчыра спачуваюць родным і блізкім, сябрам і знаёмым у сувязі са смерцю Івана Шэгі. 


Паводле Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: