Справу разглядае суддзя
Наталля Радзівонік.
Дзяржабвінавачанне прастаўляе
Юлія Ягоўдзік.
Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпоснула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам жанчына размясціла паведамленне "з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава".
У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні "грубым, вульгарным, абразлівым".
21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з'явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы адкладзены да яго выздараўлення.
Кацярына Салевіч — жыхарка Слоніма. Яна спецыяліст па арганізацыі дзяржзакупак, мае вышэйшую адукацыю. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку: у гэтым годзе ў яе нарадзілася дзіця. Акрамя яго, у сям'і ёсць яшчэ адно пяцігадовае дзіця.
Паводле spring96.org