У Слуцку затрымалі актывіста Юрыя Гародніка

Пра прычыны затрымання родным не паведамілі, вядома толькі, што суд будзе 10 траўня.
Як паведамляюць відавочцы, Юрыя Гародніка схапілі прама на вуліцы каля Дома культуры людзі ў цывільным адзенні, якія закінулі яго ў аўтамабіль. Каля 15.00 актывіст яшчэ рабіў запіс у мясцовым чаце, але пра пагрозу затрымання нічога не пісаў. Жонка Юрыя Наталля таксама нічога не ведае пра прычыны затрымання. Яна тэлефанавала ў РАУС, прычыны не сказалі. Сказалі толькі, што суд будзе 10 траўня.

У кастычніку Юрый Гароднік разам з іншымі слуцкімі актывістамі ўдзельнічаў ва ўскладанні кветак да мемарыяла ахвярам слуцкага гета, за што быў затрыманы і атрымаў 25 базавых велічынь штрафу. Пасля гэтага Юрыя звольнілі з прадпрыемства «Слуцкія электрычныя сеткі», дзе ён адпрацаваў 22 гады. Падставай для звальнення стала адсутнасць Юрыя на працы 26 і 27 кастрычніка 2020 года — у гэтыя дні мужчына знаходзіўся ў ізалятары.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: