У студыю «Белсата» ў Мінску ўварваліся сілавікі

У мінскую студыю тэлеканала «Белсат», дзе здымаецца ток-шоу «Кожны з нас», уварваліся сілавікі. Ёсць звесткі пра затрыманне тэхнічных работнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка / «Белсат»

Суаўтар і вядоўца праграмы «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка пацвердзіў Еўрарадыё затрыманні ў студыі «Белсата». Сам ён на свабодзе.

Тэхнічныя работнікі, якія былі ў студыі, паспелі толькі патэлефанаваць і распавесці, што бачаць сілавікоў. Хто канкрэтна затрыманы, Лабадзенка не ведае.

Здымкі праграмы звычайна адбываюцца ўвечары. Хутчэй за ўсё, падчас уварвання сілавікоў у студыі нічога не адбывалася.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: