У суботу адкрыюць помнік на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску

Помнік на магіле журналіста, заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая будзе адкрыты ў Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 31 жніўня, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Алесь Ліпай заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года. Да першай гадавіны яго смерці родныя, калегі і сябры ўсталявалі помнік на магіле, у мястэчку Рудзенск за 40 км ад Мінска. Тут пахаваныя таксама яго маці і сястра.

Цырымонія адкрыцця помніка распачнецца 31 жніўня а 14-й гадзіне.

Грошы на помнік — 10 тысяч рублёў — сабралі на краўдфандынгавай платформе. Агулам у дабрачыннай акцыі ўзялі ўдзел 242 асобы.

Помнік стварыў беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!