Другі дзень суда над журналісткамі Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай скончаны. Працяг заўтра

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся працэс над журналісткамі Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Барысевіч. Іх абвінавачваюць у тым, што яны ў наўпроставым эфіры «праз агучванне інфармацыі» ажыццявілі «збор актыўных удзельнікаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «з мэтай стварэння масавасці для магчымасці супрацьстаяння дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных дзеянняў».

Таксама быў агучаны грамадзянскі пазоў «Мінсктранса», у якім пазначана, якую шкоду панесла прадпрыемства «з-за масавых беспарадкаў» — блакавання транспартных камунікацый групамі людзей і трансляцыі ў прамым эфіры. Пазоўнік лічыць, што гэта пацягнула збоі ў грамадскім транспарце больш за 15 маршрутаў сталіцы. Нагадаем, што заяўленая сума шкоды — 11 562 рублі 14 капеек.

Журналісткі вінаватымі сябе не прызналі. Дар'я Чульцова адмовілася даваць паказанні ў судзе. У папярэднія дні дапытвалі некаторых сведак.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)


Як паведамляе карэспандэнт «НЧ», у залю пасяджэнняў сёння пусцілі толькі сваякоў, тэлеканалы АНТ і СТВ. Усім астатнім сказалі, што «доступ у залю спынены». Пасяджэнне пачалося. Людзі стаяць па-за залай і чакаюць «чаго-небудзь».

TUT.BY са спасылкай на Белсат паведамляе, што адвакат заявіў на пасяджэнні: некаторыя цытаты з стрыму (за які судзяць дзяўчат) у матэрыялах справы прыведзеныя некарэктна і просіць далучыць параўнальнае даследаванне са стэнаграмай. Пракурор супраць, суддзя задавальняе хадайніцтва.


TUT.BY
са спасылкай на Белсат паведамляе, што адвакат заявіў на пасяджэнні: некаторыя цытаты з стрыму (за які судзяць дзяўчат) у матэрыялах справы прыведзеныя некарэктна і просіць далучыць параўнальнае даследаванне са стэнаграмай. Пракурор супраць, суддзя задавальняе хадайніцтва.



Людзі абураюцца тым, што іх не дапусцілі на адкрытае судовае пасяджэнне. Чалавек у цывільным адзенні адказвае адно —- месцаў у залі няма, хоць у залу зайшло менш людзей, чым на першым пасяджэнні.


На патрабаванне хаця б паглядзець, колькі людзей у залі, супрацоўнік у цывільным адказвае: "Дома ў халадзільніку будзеце глядзець!»

Таксама адвакат папрасіў далучыць адказы мабільных аператараў аб тым, што ў дзень акцыі мабільны інтэрнэт у Минску быў абмежаваны.

На судзе, па дадзеных тэлеканала, пракурор стала зачытваць цытаты Кацярыны Андрэевай са стрым, якія нібыта даказваюць яе віну. Як сцвярджае Белсат, усе цытаты — канстатацыя фактаў. Адзін заклік: «Заклікаем быць асцярожнымі».

Суд прыступіў да прагляду стрыма з «Плошчы пераменаў». А людзі сядзяць у будынку суда.



15.30. Суд глядзіць ужо канец стрыму. Насуперак просьбе адваката Сяргея Зікрацкага, суд вырашыў глядзець стрым па кавалках «з мэтай паскарэння працэсу». У стрыме Кацярына Андрэева канстатуе тое, што адбываецца на плошчы Пераменаў. Суддзя глядзіць у паперы, імаверна ў стэнаграму ад адваката Кацярыны. 

«Паглядзіце на гэтых смелых хлапцоў, якія спачатку збеглі, а потым вярнуліся на праезную частку. А цяпер стаяць насупраць ГУБАЗіК і не сыходзяць», — гэта пракуратура лічыць таксама доказам каардынацыі і заклікаў, перадае Белсат.

А тым часам людзі ў будынку суда працягваюць чакаць.

У судзе глядзяць апытанне, якую дзяўчаты рабілі на плошчы Пераменаў у межах стрыму. Паводле абвінавачвання, гэта таксама з’яўляецца доказам віны журналістак. Агулам гэта бльш за 10 фрагментаў стрыму.

У стрыме людзі скандуюць «Жыве Беларусь», Каця распавядае, што адбываецца, размаўляе з людзьмі. Нават канваіры ў судзе глядзяць відэа з зацікаўленасцю, перадаюць нашыя карэспандэнты.

Па звестках адвакатаў, сёння ўжо могуць прайсці спрэчкі бакоў. Потым павінна быць толькі апошняе слова абвінавачаных і прысуд.

16:05. Пракурор задае пытанні Кацярыне Андрэевай (цытуецца паводле «Белсату»):

— Вы распавядалі што свяцілі ліхтаром, дрон лятаў. Чаму вы баяліся гэтых з’яваў?

— Быць можа таму, што маіх калег раней збівалі, ламалі косці і стралялі ў журналістаў? Вы б не баяліся?

— У стрыме вы як журналіст мусілі агучваць тое, што адбывалася ці агучвалі тое, што кажуць іншыя крыніцы інфармацыі?

— Я дастаткова кампетэнтная, што б разабрацца, што агучваюць.

— Ці ўваходзіла ў вашыя абавязкі неабходнасць агучваць тое, што паведамляюць іншыя крыніцы інфармацыі?

— У нас у журналістыцы прынята спасылацца на крыніцы інфармацыі.

Адвакат Кацярыны Андрэевай Сяргей Зікрацкі просіць далучыць запыт абароны да адмыслоўца НАН дзеля ацэнкі, ці ўтрымлівае запіс заклікі, а калі так, то якія. Суддзя вырашыць пазней, пасля даследавання доказаў.

16:15. У судзе пачалі глядзець відэазапіс допыту Дар’і Чульцовай. На відэа Даша адмаўляецца адказваць на пытанне следчага. Камера ляжыць на стале, як быццам схаваная. Суддзя папрасіў выключыць відэа і перайсці да наступных доказаў.

16:30. Бацька Кацярыны Андрэевай атрымаў апошняе папярэджанне ад суддзі, бо нібыта перашкаджаў весці пасяджэнне.

Бацька Кацярыны Андрэевай: Высокі суд, дазвольце звярнуцца.

Суддзя: Не дазваляю.

Пракурор зачытвае расшыфроўкі званкоў жыхароў плошчы Пераменаў у міліцыю са скаргамі на мітынг. Адзін мужчына званіў са скаргай на маладых людзей, якія блакуюць рух. Другі просіць нікуды не перадаваць інфармацыю, «бо ў яго сям’я, дзеці». Яшчэ адна жанчына просіць прыслаць аўтазакі. Паводле пракурора, агулам паступіла больш за дзясятак скаргаў на нумар 102.

16:40. Пракурор далей зачытвае стэнаграмы званкоў у міліцыю — як людзі скардзяцца на збор людзей, што аўтамабілі сігналяць і што адчыняюць дзверы ў пад’езды і не даюць зачыняць. Звоняць таксама людзі са скаргамі, што ў пад’ездзе хтосьці хаваецца. Яшчэ адзін чалавек пазваніў у 102 з падзякай (верагодна, пасля разгону — Заўвага belsat.eu).

17:40. Прадстаўнікі місіі ЕЗ сышлі з паседжання. У калідоры пачалі прыбіраць рамкі, праз якіх прапускалі людзей. У судзе цяпер зачытваюць характарыстыкі Кацярына Андрэевай і розныя даведкі.

17:50. Выклікалі сведку з «Менсктрансу» Рамана Прановіча. Ён пацвердзіў, што страты кампенсавалі ў поўным аб’ёме.

«Прэтэнзіяў ў «Мінсктрансу» няма, бо ўсё страты кампенсаваныя ў поўным аб’ёме», — заявіў Раман Прановіч.

17:55. На сёння суд завершаны. Працяг працэсу 17 лютага а 10:00.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: