У Сухарава ў Мінску зноў аварыя з вадой

У мінскім Сухарава — ізноў патоп. Паток вады бег па вуліцы, якая будуецца ў раёне вуліцы Гарэцкага. Пра гэта TUT.BY паведамілі мясцовыя жыхары.
Побач - прыватны сектар, дамы з адрасамі Калгасная, 8а і 8б.

- У гэтым раёне вядзецца будаўніцтва новай дарогі, перакладаюць інжынерныя сеткі, - растлумачылі мясцовыя. - Тэлефанавалі ўсюды, у выніку змаглі датэлефанавацца на гарачую лінію Мінгарвыканкама. Там паабяцалі выклікаць аварыйную водаканала - хутка рабочыя прыехалі.

На сайце «Мінскводаканала» пакуль няма інфармацыі аб гэтым камунальным здарэнні. Дарэчы, яно не першае на невялікім участку ў гэтым годзе. У ліпені вуліцу Гарэцкага залівала двойчы. Спачатку было пашкоджанне на транзітнай магістралі, якую абслугоўваюць «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга». Потым будаўнічая арганізацыя пашкодзіла вадаправод, яго абслугоўвае "Мінскводаканал".
tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: